Улада11

Міколу Статкевічу адмовілі ва ўмоўна‑датэрміновым вызваленьні

Адпаведны ліст атрымаў бацька палітыка.

Бацька Міколы Статкевіча атрымаў афіцыйны адказ ад Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў пра тое, што ягонаму сыну адмовілі ў датэрміновым вызваленьні. Мікола Статкевіч адбывае пакараньне на «хіміі» ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму‑2004. Палітык абураны рашэньнем уладаў.

Паводле афіцыйнага адказу Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, пытаньне аб умоўна‑датэрміновым вызваленьні Міколы Статкевіча разгледзелі яшчэ 31 ліпеня. Сам палітык нічога пра гэта ня ведаў. У той час ён адбываў пакараньне ў Баранавіцкай спэцкамэндатуры. Мікола Статкевіч паведаміў «Свабодзе»:

(Статкевіч: ) «У канцы жніўня ў камэндатуры Баранавічаў, дзе я ў той час знаходзіўся, казалі: «Ну, Віктаравіч, начальнік выйдзе з адпачынку напачатку верасьня, разгледзім». Такім чынам, пачаліся падманы, калі заднім чыслом робяцца дакумэнты. Бацьку паведамілі, што пытаньне паездак да яго цяпер у кампэтэнцыі Пухавіцкай камэндатуры. Я ўжо ад верасьня ня бачыў свайго бацьку, і мяне вельмі турбуе ягоны стан, бо яму ў студзені споўніцца 80 гадоў, і ён адзін там».

Кіраўніцтва спэцкамэндатуры ў вёсцы Блонь паведаміла Міколу Статкевічу, што да канца студзеня пытаньня пра тое, ці адпусьціць яго дадому на выходныя, наагул, разглядацца ня будзе.

Артур Фінькевіч, актывіст незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», які адбывае пакараньне на «хіміі» ў Магілёве за палітычныя графіці, таксама Новы год сустрэне ў інтэрнаце спэцкамэндатуры. Яму паведамілі, што ў сьвяточныя дні нават не дазволяць выйсьці ў горад.

Паўлу Севярынцу, які адбывае пакараньне ў вёсцы Малое Сітна, паабяцалі, што 31 сьнежня адпусьцяць на два дні наведаць бацькоў у Віцебску.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць