Грамадства2020

Прысуды за 3 ліпеня — даюць па 15, 10 і 5 сутак

У судах Беларусі пачаліся працэсы над грамадзянамі, затрыманымі падчас акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня.

У судах Мінска пачаліся працэсы над грамадзянамі, затрыманымі падчас акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня. Паводле звестак праваабаронцаў, суд Савецкага раёна ўжо вынес першы прысуд: Андрэй Ткачоў асуджаны на 10 сутак арышту за дробнае хуліганства.

У Маскоўскім судзе Мінска Антон Гліністы арыштаваны на 5 сутак.

Андрэй Галоўкін прызнаў сябе вінаватым спадзеючыся, што меней дадуць. Яго вывелі з залі, таксама сыйшоў судзьдзя. Журналісты чакаюць.

За дробнае хуліганства будуць таксама тут судзіць Аляксея Афанасьева, Віталя Варчэню, Вікторыю Бандарэнку, Ягора Бабая, Дзмітрыя Гарэцкага, Уладзіміра Дудора, Арцёма Гроднікава, Віктара Абрамава, Мікалая Астапчыка, Алену Дробаву, Сяргея Гаўрылюка, Аляксея Двараніковіча, Ганну Бязрукаву. Судзьдзі – Бандарэнка, Казак, Кострыкаў, Матыль, Краўчанка, Сезін, Шылько. Абяцаюць прывесьці яшчэ адну партыю затрыманых, паведамляе Радыё Свабода.

***

Гродзенскі журналіст, актывіст не прызнаванага ўладамі Саюза палякаў Ігар Банцар асуджаны сёння на 10 сутак адміністрацыйнага арышту (Ленінскі раён Гродна, суддзя Козел).

Банцар быў затрыманы ўчора, 3 ліпеня.

Банцара ўжо затрымлівалі 14 чэрвеня, у першы дзень працэса над Андрэем Пачобутам. Тады яму давялося правесці за кратамі 5 дзён. Актывіст СПБ увесь гэты час трымаў галадоўку.

nn.by

***

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разгледжана ўжо пяць адміністрацыйных спраў. Праваабаронца Анатоль Паплаўны абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы і асуджаны на 15 сутак арышту, прысуд абвясціла Алена Цалкова.

Сведкамі выступілі супрацоўнікі палка патрульна-паставой службы міліцыі (ППСМ) Юрый Грыцкоў, Уладзімір Сухоцкі і Аляксандр Вішнякоў. Яны сцвярджалі, што праваабаронца быў затрыманы падчас акцыі маўклівага пратэсту за тое, што гучна крычаў і нецэнзурна лаяўся.

«Я заўсёды размаўляю па-беларуску, і ў гэтай мове няма мацюкоў», — заявіў Паплаўны, не прызнаўшы віну.

Суддзя пацікавіўся ў Сухоцкага, на якой мове лаяўся праваабаронца.

«Не магу сказаць, — адказаў той. — Ён гаварыў увесь час па-беларуску і асабіста на мяне лаяўся».

Падчас пасяджэння Паплаўны звярнуўся да міліцыянераў: «На самой справе вы затрымалі мяне за тое, што я фатаграфаваў вас. Вы выдалілі мае здымкі, таму што разумелі, што парушаеце закон. Дык вось ведайце: сёння фізічная перамога ваша, але маральная — мая. Сорамна глядзець, калі супрацоўнікі міліцыі страчваюць сумленне».

Суддзя Цалкова разгледзела справы яшчэ чатырох затрыманых, абвінавачаных у нецэнзурнай лаянцы.

Так, Галіна Стараселец, якая правяла мінулую ноч у ізалятары, сцвярджала, што наогул ніколі не выкарыстоўвае ненарматыўную лексіку. Аднак супраць яе сведчыў супрацоўнік палка ППСМ Аляксандр Сюеў. У выніку жанчыну пакаралі штрафам у памеры трох базавых велічынь (105 тысяч рублёў). Стараселец мае намер абскардзіць прыгавор. Яна таксама заявіла, што ў Цэнтральным РАУС міліцыянеры грубіянілі затрыманым і часта лаяліся матам.

Паводле аналагічнага абвінавачання асуджаны ўдзельнікі акцыі Валерый Хамутоўскі і Дзмітрый Сцепанец — абодва яны пакараны двума суткамі арышту.

Справа затрыманага на акцыі Васіля Такарэнкі была разгледжана не да канца, бо ён запатрабаваў весці працэс па-беларуску і адмовіўся адказваць на рускамоўныя пытанні суддзі. Цалкова дала міліцыянерам распараджэнне адвесці падсуднага. Дзе зараз знаходзіцца Такарэнка, невядома.

Працэсы над удзельнікамі акцыі праходзяць у судах Цэнтральнага і Чыгуначнага раёнаў Гомеля.

БелаПАН

***

Брэст

Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, сёння адбываюцца суды над грамадскімі актывістамі Іванам Стасюком, Аляксандрам Чаркашыным і Артурам Анісімавым.

Усе абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве. Артур Анісімаў ужо асуджаны на 6 сутак арышту.

Віцебск

Чатырох жыхароў Віцебска, затрыманых учора за тое, што фатаграфавалі акцыю маўклівага пратэсту, аштрафавалі на 70 тысяч кожнага: Максіма Дымава, Віталя Грыгор’ева, Аляксандра Фадзеева і Васіля Коласава.

Жлобін

У Жлобінскім раённым судзе за раздачу 3 ліпеня ўлётак пра "маўклівую" акцыю салідарнасці пакараны сёння адміністрацыйнымі арыштамі на 15 сутак грамадскія актывісты "Справядлівага свету" Валер Рыбчанка і Алег Кастусёў.

Радыё Свабода

***

Паводле апошніх звестак праваабаронцаў, падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Дзень Незалежнасці ў Беларусі было затрымана прыкладна 390 чалавек: не менш як 210 чалавек — у Мінску, прыблізна 180 — у рэгіёнах, дадае БелаПАН

Каментары20

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

У радзільні расійскага Новакузнецка за навагоднія святы памерлі дзевяць немаўлят5

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць