Нясвіж. Здарылася мне быць і бачыць беларускі тэатр у Нясвіжы, пастаўлены Ігнатам Буйніцкім. Ігралі «Моднага шляхцюка». Гэта тып жыўцом узяты, здаецца, з ваколіц нашага Нясвіжа, дзе нямала такіх панічоў, што і ад зямлі адарваліся, і да неба не далезлі. Вельмі трудна было І.Буйніцкаму з пазваленнем: слуцкі спраўнік даў, а пасля не дазволіў, так што Буйніцкі мусіў ездзіць прасіць пазвалення ў губернатара. Але і пасля таго былі розныя цяжкасці.
«НН». № 25. 1911.
6 чэрвеня Валерыю Шчукіну далі 10 сутак арышту за пратэст супраць абыякавасці да лёсу зніклых людзей падчас Усебеларускага сходу. Але адседзець яму гэтыя 10 сутак не прыйдзецца, бо 12 чэрвеня яго запраторылі ў турму на тры месяцы за непадпарадкаванне міліцыі. Паколькі выхад яму прызначаны аж на пасля выбараў, ён мае шанец быць выпушчаным на волю датэрмінова.
«НН». № 25. 2001.
-
Фатаграфіі гэтай сланімчанкі выстаўляюцца па ўсім свеце — праз іх яна расказвае і пра дыктатуру ў Беларусі ФОТЫ
-
Вось відэазапіс фестывалю «Вершы на асфальце», дзе Някляеў прачытаў свой верш «На імяніны святога Валянціна»
-
Актрыса Купалаўскага прызналася, што тэатр так і не змог адысці пасля 2020 года
Каментары