Грамадства1111

Невядомы лёс дзясяткаў затрыманых удзельнікаў акцыі 3 ліпеня

Праваабаронцы спрабуюць даведацца пра лёс шэрагу затрыманых удзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту 3 ліпеня.

Праваабаронцы спрабуюць даведацца пра лёс шэрагу затрыманых удзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту 3 ліпеня.

Паводле неафіцыйных даных, падчас акцыі было затрымана прыкладна 390 чалавек: каля 210 чалавек — у Мінску, прыкладна 180 — у рэгіёнах. Афіцыйных даных па колькасці затрыманых і асуджаных дагэтуль няма.

Паводле даных праваабаронцаў, першыя працэсы над затрыманымі прайшлі 4 ліпеня. У Мінску яны праходзілі ў судах Савецкага, Маскоўскага, Партызанскага, Кастрычніцкага, Фрунзенскага, Заводскага і Ленінскага раёнаў. У гэты дзень тут было асуджана 46 чалавек. Усе яны прызнаныя вінаватымі па артыкуле 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса (дробнае хуліганства). Большасць асуджаных прыгавораныя да арыштаў на тэрмін ад 5 да 15 сутак. Шэсць чалавек пакараныя штрафамі ў памеры 20–30 базавых велічынь.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, больш за 30 чалавек правялі ноч з 4 на 5 ліпеня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Чакалася, што судовыя працэсы працягнуцца 5 ліпеня,

аднак у канцылярыях судоў ніякай інфармацыі наконт гэтага не даюць, прычым не толькі праваабаронцам, але і родным затрыманых.
Такім чынам, узнікае пытанне: або суды праходзілі 5 ліпеня пад грыфам сакрэтнасці, або яны прызначаныя на іншыя даты, адзначаюць праваабаронцы. Цяпер яны спрабуюць высветліць лёс затрыманых.

Каментуючы БелаПАН ход судовых працэсаў, якія адбыліся 4 ліпеня, праваабаронца Наста Лойка звярнула ўвагу на тое,

што на 15-сутачныя арышты асуджаюць нават дзяўчат, чаго, паводле яе слоў, даўно не было.
«Быў не проста брутальны разгон з прымяненнем фізічнай сілы, але і працягваецца вельмі жорсткае абыходжанне з людзьмі, гэта значыць іх цяпер караюць адміністрацыйным арыштам на значны тэрмін, і ўмовы адбывання пакарання такія, што яны прыраўноўваюцца да катаванняў», — падкрэсліла Лойка. Яна таксама адзначыла, што ў большасці судоў адсутнічае інфармацыя на стэндах і людзям не даюць магчымасці прысутнічаць на працэсах.
«Нават падыходзіць да асуджаных і даведацца нейкую інфармацыю нельга», — сказала Лойка.

Нагадаем, вызваліць затрыманых удзельнікаў акцыі мірнага пратэсту запатрабавалі ад афіцыйнага Мінска беларускія і міжнародныя праваабарончыя структуры, Еўрапарламент, АБСЕ, урады шэрагу дзяржаў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Сына аўтара «Спутніка» прызналі ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання4

Паміж Мінскам і Масквой запусцяць начныя безупынныя «Ластаўкі»7

Беларусь вывела на арбіту два новыя спадарожнікі: што пра іх вядома

Маладая рысь трапіла ў капкан у Бабруйскім раёне, потым давялося рабіць аперацыю2

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць