Свет22

Былы рэпарцёр News of the World, які першы даведаўся пра праслухоўванне, знойдзены мёртвым

Былы рэпарцёр аддзела шоу-бізнэсу выдання News of the World Шон Хоар, які першым даведаўся пра праслухоўванне супрацоўнікамі выдання, знойдзены мёртвым,
паведамляе The Guardian.

Хоар, які працаваў на Sun і News of the World да звальнення за ўжыванне алкаголю і наркотыкаў, быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў Уотфардзе.

Прадстаўнік паліцыі Хартфардшыра заявіў: «У 10:40 раніцы сёння (панядзелак 18 ліпеня) паліцыя была выкліканая ў Лэнглі-роўд, у Уотфард, праз асцярогу за стан чалавека, які жыве па названым адрасе. Пасля прыбыцця паліцыі і хуткай дапамогі на тэрыторыі прыватнай уласнасці было знойдзенае цела мужчыны. Неўзабаве пасля гэтага на месцы была канстатаваная смерць мужчыны».

«Смерць на цяперашні момант разглядаецца як нявытлумачаная, але не лічыцца падазронай. Паліцэйскае расследаванне гэтага інцыдэнту працягваецца», — паведамілі ў паліцыі.

Хоар упершыню выставіў прэтэнзіі ў расследаванні New York Times аб тэлефонным праслухоўванні News of the World. Ён расказаў газеце, што не толькі Эндзі Коўлсан, часовы выканальнік абавязкаў рэдактара таблоіда, ведаў пра ўзлом тэлефонаў, але і што той актыўна заахвочваў сваіх супрацоўнікаў перахопліваць тэлефонныя званкі знакамітасцяў у пагоні за эксклюзівам.

У наступных інтэрв’ю «Бі-бі-сі» ён сцвярджаў, што Коўлсан асабіста папрасіў яго падключыцца да тэлефоннага праслухоўвання.

У той час Коўлсан цалкам адмаўляў гэтыя абвінавачанні.

Хоар, некалі блізкі сябар Коўлсана, паведаміў New York Times, што двое мужчын спачатку працавалі разам у Sun, дзе, паводле словаў Хоара, ён прайграваў аўдыёзапісы ўзламаных для Коўлсана паведамленняў. Паводле словаў Хоара, у News of the World ён працягваў інфармаваць Коўлсана пра сваю дзейнасць. Коўлсан «актыўна заахвочваў мяне рабіць гэта», — казаў Хоар.

Хоар зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі на мінулым тыдні, калі расказаў New York Times, што журналісты News of the World маглі выкарыстоўваць тэхналогіі паліцыі, каб знаходзіць людзей. Маўляў, ім сталі даступныя сігналы мабільнага тэлефона, за што яны заплацілі паліцыянтам.

Ён заявіў, што журналісты выкарысталі тэхніку «рэха-тэставання», якая дазваляе вымяраць адлегласць паміж мабільнымі тэлефонамі і тэлефоннымі мачтамі, каб сапраўды вызначыць яго месцазнаходжанне.

Каментары2

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць