Меркаванні66

«Рускае радыё» іранізуе з рэдактара «СБ»

і наракае на «беларуских пяуцоу» і Міністэрства інфармацыі.

і наракае на «беларуских пяуцоу» і Міністэрства інфармацыі.

«Рускае радыё» арганізавала зваротную сувязь са сваімі слухачамі на сайце Otzyvy.by. Тут слухачы могуць пахваліць або пакрытыкаваць працу радыёстанцыі, задаць пытанне, даць параду. На водгукі аўдыторыі адказваюць супрацоўнікі радыё. Часам яны дазваляюць сабе пакпіць з рэдактараў дзяржаўных СМІ і панаракаць на сітуацыю ў медыясферы Беларусі. Вось некалькі прыкладаў.

18 ліпеня 2011 г. слухачка bubothka напісала: «Езджу на працу кожны дзень за 30 км, слухаю толькі Рускае радыё, узнімаеце настрой, асабліва Перцы! Дзякуй! І паменш бы беларускіх пяўцоў... проста бэ!» Праз пэўны час bubothka атрымала адказ: «Дзякуй за ацэнку нашай працы. Наконт “паменш беларускіх пяўцоў”, — дык і я не супраць. Але ж трэба выконваць 75%!!! Iнакш, — “Мухтар, да мяне...!”»

Тэма «беларускіх пяўцоў» і фармату 75% беларускай музыкі ўзнікала тут і раней. Адказваючы на заўвагу слухача пра тое, што «пасля 10 вечара — выключна беларускія ПЯЎЦЫ пяюць», супрацоўнік радыё адзначыў: «Не зусім так. Наадварот, у начны час у нас ідзе трансляцыя маскоўскага эфіру. Цяпер нашы ПЯЎЦЫ спяваюць выключна ў самы рэйтынгавы час, вызначаны Мінінфа». Калі ж у радыё спыталі, чаму няма навін шоу-бізнесу, адказ быў «таму што яго, шоу-бізнесу, у Беларусі няма».

Адказваючы на крытыку, супрацоўнікі радыё часта не цырымоняцца з нелаяльнымі слухачамі. Аднаму з іх параілі слухаць і глядзець «годныя» ўвагі ФМ-станцыі і тэлеканалы. Пры гэтым супрацоўнік радыё праехаўся па рэдактары «СБ». «Вы і пра газеты не забудзьцеся! Чытайце “годныя”. Напрыклад, толькі тыя, дзе галоўны рэдактар п’е па раніцах маркоўны фрэш за 40 тыс. бел. руб. за шклянку».

Глядзі яшчэ: «На “Рускім радыё” павіншавалі Шоса Аляксандра Рыгоравіча»

Каментары6

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць