Улада1111

Мікола Статкевіч пацвердзіў факт катаванняў у СІЗА КДБ

Вайсковая пракуратура дапытала былога кандыдата ў прэзідэнты.

Вайсковая пракуратура дапытала былога кандыдата ў прэзідэнты.

У шклоўскай турме днямі дапыталі былога кандыдата на прэзыдэнта Міколу Статкевіча ў справе расьсьледаваньня факту катаваньняў зьняволеных у СІЗА КДБ. Расьсьледаваньне праводзіць вайсковая пракуратура. Пра допыт «Свабодзе» паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч.

«Мы былі там у пятніцу разам з адвакатам, і яна была на допыце з гэтай нагоды — расьсьледаваньня фактаў катаваньняў у КДБ. Усе факты, выкладзеныя ягонымі папярэднікамі, ён пацьвердзіў. Выглядае ён добра: бадзёры, упэўнены ў сабе».

Таксама ў Шклове адбывае пакараньне яшчэ адзін асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня — Алег Гнедчык. Паводле маці, Валянціны Пятроўны, на яго і іншых палітвязьняў зноў ціснуць, каб пісалі заявы аб памілаваньні. Гаворыць Валянціна Гнедчык: «На іх быў псыхалягічны ціск, каб яны пісалі лісты на памілаваньне — іх жа там, здаецца, пяць чалавек. Канечне, ніхто такіх лістоў пісаць і не зьбіраўся і, нібыта, усё перапынілася. Але пазьней ізноў пачалося гэтае ўзьдзеяньне, каб пісалі аб памілаваньні. У чым яно выяўлялася, гэтае ўзьдзеяньне — магчыма, не аддавалі лістоў, ці яшчэ як — ня ведаю. Хоць бы маё сэрца ўсё гэта вытрывала».

Валянціна Гнедчык таксама паведаміла, што лістуецца зь сябрам свайго сына — Васілём Парфянковым, які адбывае 4 гады турмы ў Воршы: «Вася мне піша кожны тыдзень — ён малайчына, аптыміст. Піша, што ўсё ў яго добра, што працуе — робіць рамонты ў камэрах. Нават мяне яшчэ падтрымліваў. Калі лістоў ад Алега не было, я Васю пра гэта пісала. І ён мяне супакойваў, што, Валянціна Пятроўна, не хвалюйцеся, усё наладзіцца. Словам, Вася малайчына — ён ня нудзіцца».

Напрыканцы ліпеня ў магілёўскую турму быў пераведзены яшчэ адзін палітвязень Алег Федаркевіч. Падчас сустрэчы ён паведаміў сваякам, што ўмовы ўтрыманьня сталі лепшымі, чым у СІЗА, але за час зьняволеньня пагоршылася здароўе, кажа сваячка Вольга Ўладзіміраўна: «Скардзіўся, што баліць сэрца. Гэта падчас сядзеньня ў зьняволеньні пачалося, бо раней ён на сэрца ніколі ня скардзіўся, толькі зараз. Нічога, акрамя вітамінаў зь мінэраламі, не прасіў, ніякіх лекаў, але на сэрца скардзіцца».

50-гадовы Алег Федаркевіч мусіць яшчэ заставацца ў турме амаль тры гады: за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня яго асудзілі на 3,5 года зьняволеньня.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць