Эканоміка1010

На паперы: у ліпені рэальная зарплата ў Беларусі павялічылася на 0,5%

Сярэдні заробак цяпер складае 230 даляраў па курсе чорнага рынку.

У ліпені ў параўнанні з чэрвенем 2011 года ў Беларусі рэальная зарплата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася на 0,5%,

паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За студзень-ліпень 2011 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам рэальная налічаная зарплата павялічылася на 12,7%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў у студзені-ліпені 2011 года склала 1 млн. 606,4 тыс. рублёў,

у тым ліку ў ліпені — 1 млн. 854,5 тыс.
У параўнанні з чэрвенем 2011 года павялічылася на 4%, ці на 71,7 тыс. рублёў.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў ліпені гэтага года склала 2 млн. 76 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 2 млн. 98,7 тыс., у арганізацыях транспарту і сувязі — 2 млн. 24,7 тыс., сельскай гаспадаркі, палявання і лясной гаспадаркі — 1 млн. 331 тыс. Ва ўстановах аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг — 1 млн. 491,3 тыс. рублёў. Сярэдняя зарплата ўрачоў склала 2 млн. 536 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 1 млн. 464,1 тыс. рублёў. Ва ўстановах адукацыі сярэдняя зарплата склала 1 млн. 348,2 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 1 млн. 564,5 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 2 млн. 213 тыс.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў ліпені па асобных галінах быў зафіксаваны ў сферы фінансавай дзейнасці — 3 млн. 61 тыс. рублёў,
мінімальны — у работнікаў гатэляў і рэстаранаў (1 млн. 311 тыс.).

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў ліпені быў адзначаны ў Мінску — 2 млн. 416,1 тыс. рублёў,
мінімальны — у Брэсцкай вобласці (1 млн. 628,2 тыс.). У Віцебскай вобласці сярэдняя зарплата склала 1 млн. 684,6 тыс. рублёў, у Гомельскай — 1 млн. 729,1 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 681,8 тыс., у Мінскай — 1 млн. 835,7 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 697,1 тыс. рублёў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць