Грамадства33

Год таму загадкава загінуў журналіст Алег Бябенін

Яго знайшлі павешаным на ўласным лецішчы. Афіцыйная версія —самагубства.

Яго знайшлі павешаным на ўласным лецішчы. Афіцыйная версія —самагубства.

Год таму 3 верасня 2010 года на ўласным лецішчы ў вёсцы Пярхурава пад Мінскам быў знойдзены павешаным заснавальнік апазіцыйнага сайта Charter97.org Алег Бябенін.

Следства ў якасці папярэдняй прычыны смерці журналіста адразу ж абрала самагубства. Сябры і паплечнікі загінуўшага, сярод іх Андрэй Саннікаў, Мікалай Халезін, Зміцер Бандарэнка, гэтую версію паставілі пад сумнеў. Высвятляліся новыя акалічнасці справы, у сяброў Алега раслі падазрэнні і сумневы. Але следства прытрымлівалася першапачатковай лініі.

Загадкавая смерць памочніка аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта (Андрэя Саннікава — nn.by) перад пачаткам вырашальнай стадыі выбарчай кампаніі на кароткі момант аб’яднала беларускую апазіцыю. Развітацца з ім прыйшлі лідары партый і рухаў, грамадскія дзеячы.

Справа Бябеніна мела міжнародны рэзананс. Пра яго таямнічую смерць пісалі замежныя СМІ, кіраўнік Еўрапарламента заклікаў правесці аб’ектыўнае расследаванне акалічнасцяў смерці журналіста. З імі салідарызаваліся іншыя еўрачыноўнікі.

У рэшце беларускія ўлады запрасілі да ўдзелу ў расследаванні экспертаў-крыміналістаў з краін — членаў АБСЕ. У лістападзе мінулага года яны апублікавалі вынікі сваёй працы ў Беларусі. Яны прыйшлі да высновы, што журналіст скончыў жыццё самагубствам.

Урэшце, пракуратура Мінскай вобласці, якая праводзіла расследаванне, абвясціла прычынай смерці Бябеніна самагубства.

***

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1990-я гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Імя». Заснаваў у 1998 годзе сайт charter97.org і быў яго кіраўніком. У яго засталіся жонка і двое сыноў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць