Грамадства2121

«Ручкамі сваімі збяруць, прывязуць і будуць спажываць»: мінскіх старшакласнікаў адправяць на бульбу і буракі

Старшакласнікаў мінскіх школ могуць прыцягнуць да ўборкі агародніны ў гаспадарках краіны.

Даручэнне прапрацаваць адпаведнае пытанне даў службам гарвыканкама старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.

«У краіне пачалася актыўная ўборка бульбы і агародніны. Камітэту па адукацыі гарвыканкама неабходна вывучыць пытанне і арганізаваць удзел старшакласнікаў ва ўборцы ўраджаю», — сказаў мэр горада.

Ён падкрэсліў, што службы горада сумесна з камбінатамі школьнага харчавання павінны фарміраваць умовы, каб навучэнцы сталічных школ ужывалі натуральныя сокі. Для гэтага неабходна нарыхтаваць больш буракоў і морквы і закупіць адпаведнае абсталяванне.

«Ручкамі сваімі збяруць, прывязуць і будуць спажываць»
, — растлумачыў ініцыятыву старшыня Мінгарвыканкама.

Мікалай Ладуцька ўпэўнены, што бацькі ўспрымуць з разуменнем удзел дзяцей у сельгасработах. «Я размаўляў з маці школьнікаў. І на пытанне, аддадзіце вы 1 тыс. рублёў за стакан натуральнага соку або 1,5–2 тыс. за стакан нектару, адказ быў на карысць натуральнага соку», — сказаў кіраўнік Мінска.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць