Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 16 верасня 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету «Iкона Прасвятой Багародзiцы «Жыровiцкая» серыi «Праваслаўныя цудатворныя iконы» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,10 г.
Манета мае прамавугольную форму памерам 30,00×45,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс: у цэнтры — арнамент у выглядзе вiнаграднай лазы, якая сiмвалiзуе Багародзiцу, унутры арнаменту — памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўi ў сувязi са святкаваннем
Рэверс: у цэнтры — вобраз Прасвятой Багародзiцы «Жыровiцкая» (выявы нiмбаў над Багародзiцай, Iсусам Хрыстом i серафiмамi, зоркi на адзеннi Багародзiцы выкананы золатам); унiзе надпiс: ЖЫРОВIЦКАЯ.
Манета адчаканена на манетным двары ТАА «
Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Каментары