13 верасня ў Горацкай папраўчай калоніі № 9 павінен быў адбыцца суд над лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам.
Яго вінавацяць у «злосным парушэнні рэжыму ўтрымання». Калі Дашкевіча прызнаюць вінаватым, яго могуць перавесці ў турму з больш строгім рэжымам.
Раніцай 13 верасня намесніца кіраўніка МФ Наста Палажанка паведаміла, што суд адкладзены. Палажанка паабяцала высветліць акалічнасці да апоўдні.
Каментары