Культура

На білбордах размесцяць выявы твораў беларускага манументалізму

Для папулярызацыі твораў беларускага манументалізму плануецца размясціць выявы найлепшых работ на рэкламных шчытах у сталіцы і іншых гарадах краіны, паведаміў на прэс-канферэнцыі 12 верасня першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі.

«Манументальнае мастацтва аказвае ні з чым не параўнальны ўплыў на мастацкае аблічча горада, яго магістраляў, плошчаў, грамадскіх цэнтраў і раёнаў. Арсенал розных сродкаў гэтага мастацтва бязмежны», — адзначыў намеснік міністра. Паводле яго слоў, восенню «пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці як вядомых манументалістаў, так і маладых».

Найбліжэйшая падзея ў гэтым спісе — «выстава-рэтраспектыва манументальнага мастацтва ўсіх рэгіёнаў Беларусі за 20 гадоў», якая будзе працаваць з 13 верасня па 10 кастрычніка ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі. Экспазіцыю выставы складаюць 75 работ сямі беларускіх аўтараў — помнікі, вітражы, роспісы, прадстаўленыя ў выглядзе фотаздымкаў.

«Выстава дасць магчымасць паглядзець, што створана і, вядома, зрабіць праграму дзеянняў на перспектыву», — лічыць Уладзімір Пракопцаў, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Паводле яго слоў, выстава таксама павінна адказаць на пытанне, «як зрабіць так, каб творы з’яўляліся цікавыя, высокамастацкія, каб яны сапраўды ўпрыгожвалі інтэр’еры і экстэр’еры нашай рэспублікі».

Манументальнае мастацтва запатрабавана ў кожнай краіне свету, упэўнены Міхаіл Баразна, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: «Мы гаворым пра тую пластыку, якая звязана з развіццём патрыятызму, увекавечаннем памяці людзей. Малыя архітэктурныя формы гэта можа быць частка ландшафтнага дызайну, гэта не звязана з тымі ідэалагічнымі задачамі, якія стаяць перад манументальным мастацтвам. Гэтыя задачы існуюць у любой дзяржаве — усюды ёсць дасягненні, якія патрабуюць увасаблення іх у такіх цвёрдых і вечных матэрыялах: бронза, камень, — адзначыў Міхаіл Баразна. — Гэта задача для мастака-манументаліста застанецца заўсёды, таму што неабходная грамадству як частка яго ідэалогіі развіцця».

«На тэрыторыі Беларусі вельмі шмат устаноўлена работ, якія не праходзілі ніякай экспертызы. Але ж за ўсю манументальную пластыку і помнікі нясуць адказнасць, і Саюз мастакоў, і Міністэрства культуры. Манументальны савет не разглядаў многія работы, таму што замоўцы нас абыходзілі, — паведаміў беларускі скульптар Іван Міско, — а тыя работы, што праходзілі праз манументальны савет, былі прынятыя і вяліся ад эскіза да адкрыцця, і мы за іх адказвалі».

«Праблема існуе не адзін год. Так вырашаюць праблемы мясцовыя ўлады, якія заяўляюць „Я плачу, што хачу, тое і стаўлю“, — гаворыць Уладзімір Савіч, старшыня Саюза мастакоў Беларусі. — Таму ўзнікаюць тыя помнікі і скульптурныя кампазіцыі, якія не праходзілі ніводзін экспертны савет».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць