Цэны на прадукты ў Беларусі не нашмат ніжэйшыя за заходнееўрапейскія (табліца)
У Францыі цэны на прадукты ісадавіну-гародніну не нашмат вышэйшыя за беларускія. А вось мінімальная аплата працы ў дзвюх краінах вельмі розная.
Бардо — не самы танны горад Францыі, акрамя таго, нават сярод французаў мае рэпутацыю буржуазнага, а сітуацыя ў адносінах Парыж — Бардо нечым нагадвае польскую «варожасць» паміж Кракавам ды Варшавай. Гэта каб акрэсліць карціну.
Вяртаючыся да цэнаў, адразу заўважу, што выдаваць гэткія дэфіцытныя на Радзіме «еўрыкі» на ежу — гэта як адарваць ад сэрца нешта дарагое. Аднак пры пераліку на рублі «адпускае»: за 15 еўра ў супермаркеце можна набыць не меней прадуктаў, чым на радзіме.
Для параўнання: табліцу цэн у нас і «не ў нас».
Цэны ва ўніверсаме «Рыга» прыведзеныя па стане на 10 верасня. Пры пераліку ўлічваўся кошт еўра на чорным рынку (а значыць, і вышэйшы за афіцыйны курс), а менавіта: цана продажу на 12 верасня — 11 184 рублёў за еўра на сайце prokopovi.ch.
Тым часам заробкі ў Беларусі і ў Францыі не параўнаць. У нас заробак складае 3600 рублёў за гадзіну, а ў далёкай заходнееўрапейскай краіне «чыстымі» атрымліваюць каля 6,5 — 7 Еўра за той жа часАвы прамежак.
Каментары