Зроблена гэта для таго, каб заклікаць удзельнікаў дарожнага руху да ўзаемапавагі.
У Магілёве ўсталявалі «ўсмешлівыя» святлафоры, паведамляе Gorad.by. Смайлікі размясцілі на секцыях жоўтага колеру.
Па словах супрацоўнікаў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, зроблена гэта для паляпшэння настрою удзельнікаў дарожнага руху і папярэджання магчымых канфліктных сітуацый паміж імі.
Пакуль усмешкамі ўпрыгожылі толькі 5 секцый святлафораў, але ідэя спадабалася многім жыхарам горада таму можна чакаць, што такіх святлафораў стане больш.
Каментары