Міжнародны валютны фонд (МВФ) чарговы раз панізіў прагноз па росце беларускай эканомікі на 2011 і 2012 гады на 0,5 і 0,2 працэнтнага пункта адпаведна да 5,0% і 1,2%. Аб гэтым сведчаць даныя абноўленага штогадовага даклада фонду «Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі» (World Economic Outlook).
Як паведамлялася раней, па выніках абмеркавання постпраграмнага маніторынгу, які місія МВФ правяла ў чэрвені і апублікавала 13 верасня, ВУП Беларусі ў 2011 годзе прагназаваўся на ўзроўні 5,5%, у
Эксперты МВФ таксама скарэкціравалі прагноз па ўзроўні інфляцыі ў 2011 годзе — з 57,2% да 65,3% (па выніках васьмі месяцаў рост спажывецкіх цэн у краіне ўжо дасягнуў 53,6%. — БелаПАН.). Зменена таксама прагнозная чэрвеньская ацэнка інфляцыі ў Беларусі на 2012 год — з 19 да 20%.
МВФ таксама ацэньвае дэфіцыт бягучага рахунку плацежнага балансу ў Беларусі па выніках 2011 года на ўзроўні 13,4% ВУП, а ў 2012 годзе зніжэнне гэтага паказчыку да 9,9% ВУП.
Каментары