Улада

Змітра Дашкевіча часова перавялі ў СІЗА №2 Віцебска

Прычым некалькі дзён таму.

Начальнік магілёўскай турмы № 4 Аляксандр Ламаза пацвердзіў інфармацыю аб этапаванні лідара «Маладога фронту» Дзмітрыя Дашкевіча ў следчы ізалятар № 2 Віцебска.
Пра гэта Ламаза паведаміў сёння актывістам магілёўскіх дэмакратычных арганізацый.

Як раней паведамлялася, сёння магілёўскія актывісты прынеслі Дашкевічу перадачу ў СІЗА Магілёва, які размешчаны на адной тэрыторыі з турмой № 4. Сюды асуджаны палітык быў этапаваны 19 верасня з папраўчай калоніі ў Горках (Магілёўская вобласць). Аднак у СІЗА ім заявілі, што Дашкевіча там няма.

Паводле слоў Ламазы,

Дашкевіча з магілёўскага ізалятара перавялі ў СІЗА № 2 Віцебска некалькі дзён таму.
Ламаза таксама паведаміў, што ў СІЗА Магілёва асуджаны прабыў «транзітам» усяго 8–9 гадзін, дзе быў забяспечаны харчаваннем. Аднак дакладную дату знаходжання Дашкевіча ў Магілёве начальнік турмы не назваў.

Як зазначыў Ламаза,

канцавога пункта маршруту перасылкі Дашкевіча ён не ведае,
паколькі ўсе паперы на зняволенага былі запячатаны і ўскрываць іх могуць толькі ў месцы прызначэння, якое было ўказана зверху, — гэта значыць у СІЗА № 2 Віцебска.

З папраўчай калоніі ў Горках Дашкевіч быў вывезены вечарам 19 верасня. Увесь гэты час сваякі і сябры Дашкевіча не маглі атрымаць афіцыйную інфармацыю аб яго месцазнаходжанні.

Зарэгістраваная ў Чэхіі міжнародная арганізацыя «Малады фронт» звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай высветліць месцазнаходжанне Дашкевіча.

Каментары

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

Сіманьян расказала, якую аперацыю ёй правядуць13

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»10

«На абеды і вячэры не траціла больш за 5 BYN». Беларуска — пра свае выдаткі на падарожжа ў Жыровіцкі манастыр1

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі1

Мінчук вылавіў у цэнтры сталіцы 10-кілаграмовага шчупака2

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў18

Ад млоснасці падчас паездкі выратуе правільны плэй-ліст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць