Улада33

Зміцер Бандарэнка — кандыдат на прэмію Сахарава

Кандыдатура палітвязня Змітра Бандарэнкі прайшла ў фінал адбору намінантаў на прэмію імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі. Пераможцу абвесцяць на наступным тыдні.

Сярод прэтэндэнтаў на прэмію таксама актывісты «Арабскай вясны» і прадстаўнікі супольнасці Сан-Хасэ дэ Апартада, якія зазналі пераслед у Калумбіі.

27 красавіка давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. У палітыка пасля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі аперацыю.

Цяпер Бандарэнка знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі.

Прэмія імя савецкага навукоўца і дысідэнта Андрэя Сахарава была заснаваная ў снежні 1985 года Еўрапарламентам. Яна прысуджаецца асобам ці арганізацыям, якія абараняюць правы і свабоды людзей.

У 2004 г. прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў. У 2006-м — кандыдат на выбарах прэзідэнта 2006-га, цяперашні кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы72

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ22

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць