Грамадства44

Звычайныя хлопцы: Да абвінавачаных у тэрарызме сур'ёзных прэтэнзій не было

Гэта вынікае з зачытаных 27 кастрычніка ў судзе характарыстык Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Паводле характарыстык з сярэдняй школы № 35 Віцебска, выдадзеных у розны час, Канавалаў быў акуратны, меў сярэднія здольнасці, па большасці прадметаў паспяваў на «здавальняюча» і «добра», наведваў дадатковыя заняткі па хіміі, нават удзельнічаў у раённых алімпіядах, са старэйшымі быў ветлівым, тактычным, спакойным, вытрыманым. У той жа час на ўроках быў пасіўны, безыніцыятыўны. У характарыстыцы, выдадзенай пасля 10 класа, значыцца, што Канавалаў меў высокі інтэлект, меў асаблівыя поспехі ў хіміі. У атэстаце пасля школы ў яго самая высокая ацэнка 8 балаў была менавіта па хіміі. У характарыстыцы таксама ўказвалася, што Канавалаў мае жорсткі і ўпарты характар, у працоўных справах не ўдзельнічаў, у школе не затрымліваўся і заўсёды спяшаўся дамоў.

Як стала вядома з апублікаваных матэрыялаў, ён вучыўся па спецыяльнасці «тэхналогія вытворчасці швейных вырабаў» і стаў краўцом 3-га разраду. У характарыстыцы з месца вучобы сказана, што Канавалаў меў сярэднія здольнасці, вузкі кругагляд, не выказваў цікавасці да прафесіі, быў замкнутым, флегматычным, агрэсіі не выказваў, да педагогаў ставіўся абыякава.

Падчас працы грузчыкам у магазіне «Веста» вызначаўся стараннасцю. З боку кіраўніцтва заўваг да яго не было.

Спецыяльнасць токара Канавалаў атрымаў у ліцэі № 5 Віцебска, які скончыў з сярэднім балам 7,3. У характарыстыцы адзначаецца яго цікавасць да прафесіі і здольнасці да яе. Гаворыцца, што Канавалаў быў настойлівы ў дасягненні вынікаў.

Станоўчая характарыстыка на яго была выдадзена на Віцебскім заводзе трактарных запчастак, дзе Канавалаў працаваў да і пасля арміі. Ён названы старанным работнікам, ураўнаважаным, спакойным, не схільным да канфліктаў. Парушэнняў працоўнай дысцыпліны не дапускаў.

У характарыстыках з усіх месцаў вучобы і працы адзначаецца, што Канавалаў ва ўжыванні алкаголю і наркотыкаў заўважаны не быў.

Са здавальняючага боку Канавалава ахарактарызаваў мясцовы ўчастковы. Паводле яго звестках, аднойчы ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

У матэрыялах ёсць тры характарыстыкі, якія адносяцца да часу службы ў арміі і пасля яе. У першай гаворка ідзе аб тым, што малодшы сяржант, намеснік начальніка разліку зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, у калектыве карыстаецца аўтарытэтам, праяўляе разумную ініцыятыву. У адной з характарыстык, дадзеных у красавіку 2011 года, Канавалаў характарызуецца ўжо з адмоўнага боку. Адзначаюцца яго нізкія арганізатарскія здольнасці, адсутнасць аўтарытэту ў калег, схільнасць да падману, скрытнасць. Таксама паведамляецца, што пасля 6 месяцаў службы Канавалаў практычна страціў да яе цікавасць. На крытыку старэйшых начальнікаў рэагаваў спакойна, але належных вывадаў не рабіў. Пры гэтым грубых парушэнняў воінскай дысцыпліны не меў.

У другой характарыстыцы Канавалаў характарызуецца як са станоўчага, так і з адмоўнага боку.

Адзначаюцца, у прыватнасці, яго нізкія маральна-дзелавыя якасці, адсутнасць разумнай ініцыятывы, спакойны характар.

Паводле даных участковага міліцыянера, Уладзіслаў Кавалёў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіванне спіртных напояў у грамадскіх месцах, але асаблівых заўваг адносна ладу жыцця да Кавалёва ўчастковы не меў. У характарыстыцы, выдадзенай у СШ № 35, адзначаюцца сярэднія здольнасці Кавалёва, зніжэнне цікавасці да вучобы ў старэйшых класах, адсутнасць ініцыятывы, схільнасць да хлусні. У школьныя гады Кавалёў захапляўся тэхнікай і музыкай.

На прадпрыемствах у Мінску і Віцебску, дзе пасля школы працаваў Кавалёў, таксама адзначалі адсутнасць у яго ініцыятывы, пры гэтым у характарыстыках гаворыцца, што з даручанай працай ён спраўляўся, быў тэхнічна адукаваным, дысцыпліну не парушаў, быў ветлівы і тактычны. Былыя калегі па працы характарызуюць яго са станоўчага боку, аднак указваюць на яго скрытны характар.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША7

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворцы пачалі гонку за стварэнне новага рэактыўнага рухавіка для самалёта — з адкрытым вентылятарам2

У Смалявічах дзяўчынка ўпала ў адкрыты люк. Сяброўка кінулася на дапамогу — і ўпала ў іншы1

Рэдкі амерыканскі аўтамабіль спрабуюць прадаць з аўкцыёну ў Гомелі. Ім валодае дзяржаўная арганізацыя1

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?5

У Мінску пабудуюць цэнтры для экстраннай медыцынскай дапамогі

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя21

Беларускі брамнік выйшаў гуляць у матчы НХЛ і прапусціў тры шайбы пасля трох кідкоў1

Заснежаныя вёскі, песні, народная набожнасць. Ксёндз з Дзятлава ходзіць у сваёй парафіі «па Калядзе»2

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША7

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць