Улада77

Дзе яшчэ пакласьці плітку ў Горадні

Грамадзкія дзеячы Горадні з сумневам ставіцца да ініцыятываў уладаў рэканструяваць горад. Зьяўляюцца прапановы дзейнічаць больш радыкальна.

Грамадзкія дзеячы Горадні з сумневам ставіцца да ініцыятываў уладаў рэканструяваць горад. Зьяўляюцца прапановы дзейнічаць больш радыкальна.

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва даслала адказ на звароты грамадзянаў, заклапочаных хадой рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Горадні. Ліст падпісаны намесьнікам міністра Л. Сакалоўскім. Паводле пісьма, правядзеньне працаў адбываецца этапна, што не прадугледжвае ў бліжэйшай пэрспэктыве абмежаваньня транспартнай нагрузкі ў цэнтры Горадні, і таму выклікае «пэўную заклапочанасьць». Адзначаецца таксама, што выкананьне будаўнічых работаў у цэнтры гораду не супярэчыць заканадаўству аб ахове гісторыка‑культуранай спадчыны.

У выніку Міністэрства рэкамэндавала Гарадзенскаму аблвыканкаму арганізаваць грамадзкае абмеркаваньне дэталёвага пляну рэканструкцыі гораду.

Адказ зь міністэрства выклікаў нэгатыўную рэакцыю сярод тых гарадзенцаў, што ад самага пачатку рэканструкцыі гораду бароняць яго ад разбурэньняў. На гарадзенскіх сайтах паведамленьне пра міністэрскія рэкамэндацыі камэнтуюць, як адпіску і спробу перакласьці адказнасьць на грамадзкасьць. Гарадзенцы сумна жартуюць, што па‑просту гарадзкія ўлады ўжо ня ведаюць, дзе яшчэ пакласьці плітку, таму і хочуць параіцца з народам. А для гэтага выкарыстаюць афіцыйныя гарадзкія СМІ і меркаваньне «канструктыўных» грамадзянаў.

Тым часам аўтар аднаго з гарадзенскіх сайтаў заклікае да больш радыкальных дзеяньняў у справе выратаваньня гораду. Ён лічыць бессэнсоўнымі ўсялякія формы апэляцыі да афіцыйных уладаў і прапануе канкрэтныя дзеяньні: вывешваньне на дошках аб’яваў партрэтаў адказных за разбурэньні чыноўнікаў, ускладаньне кветак, запальваньне сьвечак і разьмяшчэньне фотаздымкаў на месцы разбуранага ў мінулую восень будынку ў стылі канструктывізму, а таксама распаўсюд інфармацыі пра парушэньне заканадаўства аб ахове культурна‑гістарычнай спадчыны.

Гісторык Андрэй Вашкевіч падзяляе агульнае меркаваньне пра ліст зь міністэрства. «Гэта хутчэй адпіска, а яшчэ спроба апэляцыі да грамадзтва, каб самым застацца ў баку» – кажа гісторык. Па яго словах, неаднаразовыя спробы наладзіць шырокае абмеркаваньне ўвесь час сутыкаюцца з ігнараваньнем з боку ўладаў. Найбольш яскравы прыклад – разбурэньне будынку на вул. Горкага. Тады былі сабраныя неабходныя дакумэнты і больш за 600 подпісаў за наданьне будынку статусу помніка. Гарадзенскі гісторык адмоўна ставіцца да радыкальных мэтадаў узьдзеяньня на ўладу: «Так можна нашкодзіць толькі самому сабе». На яго думку, адзінае, што можна рабіць у гэтай сытуацыі – актыўна інфармаваць насельніцтва. У хуткім часе група гарадзенскіх гісторыкаў, краязнаўцаў і горадабудаўнікоў прадставяць праект аб’язнога маршруту, што мае зьменшыць транспартную нагрузку на цэнтар гораду.

Апошнія падзеі вакол рэканструкцыі Горадні падрабязна апісваюцца ў артыкуле, разьмешчаным у газэце «Труд‑7». У ім археоляг, старшыня ТБМ Алег Трусаў закранае балючую тэму грамадзкай сьвядомасьці. На яго думку, у часы «Паходні» Міхася Ткачова ды Аляксандра Мілінкевіча на пасадзе віцэ‑мэра, такога не адбывалася. Пакуль ня будзе новай «Паходні», нефармальнага лідэра, пакуль інтэлігенцыя не пачне працаваць з народам – нічога ня будзе, лічыць сп. Трусаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць