У Мінску з'явіцца алея Кахання.
На скрыжаванні вуліцы Цнянскай і завулка Якуба Коласа ў сталіцы з'явілася алея Кахання.
Як расказала начальнік аддзела па справах моладзі адміністрацыі Савецкага раёна Наталля Чухманова, так яе прапанавалі назваць студэнты БДУІРа (той самы ВНУ дзе да нядаўняга часу быў ганаровым доктарам Муамар Кадафі). Студэнты такім чынам праявілі нестандартны падыход да месячніка па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні.
Пад кіраўніцтвам спецыялістаў УП «Зелянбуд Савецкага раёна» маладыя людзі пасадзілі 50 саджанцаў клёну. Маладая алея зазелянее ўжо наступнай вясной.
-
Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку
-
Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй
-
У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Каментары