Мінэканомікі: У Беларусі няма людзей, якія жывуць менш чым на долар у дзень
Згодна з Дакладам аб чалавечым развіцці ПРААН 2011 года, у Беларусі практычна няма людзей, якія жывуць менш чым на адзін долар у дзень (улічваліся афіцыйныя даныя аб Беларусі за 2009 год).Аб гэтым заявіў начальнік аддзела па супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі і каардынацыі тэхнічнай дапамогі Міністэрства эканомікі Іван Бельчык 9 лістапада на
Аднак прадстаўнік Мінэканомікі адзначыў, што ў краіне «ёсць людзі, якія жывуць на суму менш чым чатыры долары ў дзень», але не змог назваць, які працэнт яны складаюць.
Варта адзначыць, што ў Беларусі рысай беднасці лічыцца даход ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму (з 1 лістапада гэта 574 тыс.790 рублёў). Згодна з афіцыйнай статыстыкай, наяўныя рэсурсы прыкладна 4,2% дамашніх гаспадарак у першым паўгоддзі 2011 года былі ніжэйшыя за бюджэт пражытачнага мінімуму.
Прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніус Брук адзначыў, што ў дакладзе аб чалавечым развіцці 2011 года Беларусь мае «вельмі добрыя паказчыкі» па індэксу, які адлюстроўвае роўнасць доступу да паслуг і шматмернага індэксу беднасці (які ўлічвае насельніцтва за рысай беднасці, інтэнсіўнасць дэпрывацыі, долю бедных людзей, пазбаўленых доступу да экалагічных паслуг і інш.) «Гэты індэкс практычна нулявы. Гэта азначае, што ў краіне адсутнічаюць людзі, якія могуць лічыцца беднымі згодна з міжнароднымі стандартамі», — сказаў Брук.
Каментары