Здарэнні33

Новая карупцыйная справа супраць чыноўніка Кіраўніцтва справамі прэзідэнта

Пракуратура: ён даў указанне падначаленаму падпісаць накладную на атрыманне мэблі на 140 мільёнаў рублёў.

Пракуратурай Мінска распачатая новая крымінальная справа ў дачыненні да начальніка аддзела камплектацыі і матэрыяльна-тэхнічнага забяспечання РУП «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

У жніўні ён быў затрыманы пракуратурай Мінска пры атрыманні хабару ў 3 тысячы даляраў.

Следчыя падазраюць, што чыноўнік з чэрвеня па ліпень 2011 вымагаў 11 тысяч даляраў за лабіяванне інтарэсаў бізнэсоўца і незабяспечанне роўных умоваў для ўсіх удзельнікаў тэндару, які праводзіцца Галоўным упраўленнем капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі прэзідэнта (КСП). Тэндар праводзіўся на пастаўку абсталявання для патрэбаў аб’екта, які ўваходзіў у структуру КСП. Ужо падчас першых дзён расследавання высветлілася, што з чэрвеня па ліпень начальнік атрымаў яшчэ 6 тысяч даляраў і 11 мільёнаў рублёў за вырашэнне таго ж пытання. У дачыненні да затрыманага была распачатая крымінальная справа па ч.3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару, здзейсненае ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча). Цяпер у ходзе расследавання высветліліся новыя факты злоўжыванняў з боку будаўнічага чыноўніка.

Так, паводле дадзеных следства, падазраваны ў чэрвені 2011 года, злоўжываючы ўладай і службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, даў указанне падначаленаму спецыялісту падпісаць таварна-транспартную накладную на атрыманне мэблі на суму 140 мільёнаў рублёў ад ТАА «Древэлиткомплект». Гэтымі дзеяннямі падазраваны прынёс шкоду на паказаную суму Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі, за кошт якога і набывалася мэбля.

Па дадзеным факце ў дачыненні да начальніка аддзела камплектацыі і матэрыяльна-тэхнічнага забяспечання РУП «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта распачатая крымінальная справа па ч.3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Следства па справе працягваецца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць