Грамадства1111

Гамяльчанін просіць Філарэта дапамагчы захаваць жыццё Канавалаву і Кавалёву

«Існуе вялікая верагоднасць паўтарэння памылак мінулага, калі расстрэльвалі невінаватых», — мяркуе ён.

Гомельскі праваабаронца Канстанцін Жукоўскі звярнуўся з лістом да мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, у якім просіць яго дапамагчы захаваць жыццё абвінавачаным у тэразыме Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

«Мяне вельмі хвалюе лёс гэтых маладых хлопцаў, таму што па сутнасці справы няма важкіх доказаў іх віны,
хоць пракурор і патрабуе смяротнай кары. Прашу вас праявіць увагу да гэтага працэсу і не дапусціць магчымай расправы над гэтымі людзьмі. Я не суддзя, і судзіць не магу, але ўсё ж смяротную кару прымяняць пры адсутнасці важкіх доказаў — гэта злачынства», — мяркуе Жукоўскі.

Ён таксама просіць патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі азнаёміцца з публікацыямі ў прэсе, што тычацца справы тэрарыстаў, і звяртае ўвагу, што

«існуе вялікая верагоднасць паўтарэння памылак мінулага, калі расстрэльвалі невінаватых, як было ў выпадку з віцебскім маньяком Міхасевічам».

«Прашу вас праявіць хрысціянскую цярплівасць і спагаду, захаваць жыццё гэтых людзей, магчыма, яны выкручваюцца, спрабуючы сябе выгарадзіць, але ёсць і іншыя меры пакарання, апрача пазбаўлення жыцця», — завяршае зварот Жукоўскі.

Як паведаміў праваабаронца, ён звярнуўся да мітрапаліта Філарэта,

каб «не стаць маўклівым саўдзельнікам магчымага злачынства».
Жукоўскі мяркуе, што і іншыя неабыякавыя грамадзяне могуць звярнуцца ў розныя інстанцыі. «Калі грамадства будзе маўчаць — гэтых людзей расстраляюць, хоць, хутчэй за ўсё, яны невінаватыя», — дадаў гамяльчанін.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць