Улада3838

БНФ будзе пратэставаць супраць уваходжання Беларусі ў Еўразійскі эканамічны саюз

«Кампанія будзе бестэрміновай», — заявіў лідар партыі Аляксей Янукевіч.

Партыя БНФ пачынае бестэрміновую кампанію супраць уваходжання Беларусі ў Еўразійскі эканамічны саюз. Аб гэтым было заяўлена 19 лістапада ў Мінску на сойме партыі.

«Таксама партыя выступае супраць удзелу Беларусі ў такіх аб’яднаннях, як Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, АДКБ, ЕўрАзЭС, Мытны саюз, бо яны супярэчаць нацыянальным інтарэсам Беларусі», — заявіў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

У прынятай партыяй спецыяльнай заяве адзначаецца, што «авантурная і эканамічна непісьменная палітыка ўладаў прывяла да зневажальнай здачы часткі нацыянальнага, палітычнага і эканамічнага суверэнітэту на карысць так званых наднацыянальных інтэграцыйных органаў, якія цалкам кантралююцца Расіяй».

«Далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў, прадугледжанае падпісанымі 18 лістапада дакументамі, пагражае поўным знішчэннем незалежнасці нашай дзяржавы, растварэннем Беларусі ў будучым Еўразійскім саюзе, які ў заявах часткі расійскай палітычнай эліты расцэньваецца не інакш як «вялікая дзяржава рускага народа», — гаворыцца ў заяве.

Партыя БНФ лічыць, што ўваходжанне Беларусі ў Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам стала аднім з галоўных складнікаў комплекснага сацыяльна-эканамічнага крызісу і масавага збяднення грамадзян у 2011 годзе.
«Уваходжанне з 1 студзеня 2012 года ў Адзіную эканамічную прастору з гэтымі ж дзяржавамі непазбежна выклікае далейшае пагаршэнне эканамічнага і сацыяльнага становішча, смерць нацыянальнага бізнесу і дэіндустрыялізацыю краіны», — адзначаецца ў заяве.

Акрамя таго, Партыя БНФ упэўнена, што ўдзел Беларусі ў еўразійскай інтэграцыі адмоўна паўплывае на перспектывы інтэграцыі краіны ў сусветную эканамічную і палітычную прастору, а таксама абмяжуе магчымасці яе ўдзелу ў агульнаеўрапейскіх праектах, такіх як Усходняе партнёрства, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны.

Прэзідэнты Расіі, Беларусі і Казахстана 18 лістапада ў Маскве падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. У дэкларацыі бакі аб’явілі аб пераходзе да наступнага этапу інтэграцыйнага будаўніцтва — Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Бакі таксама заявілі аб імкненні завяршыць да 1 студзеня 2015 года кадыфікацыю міжнародных дагавораў, што складаюць нарматыўна-прававую базу Мытнага саюза і АЭП, і стварыць на гэтай аснове Еўразійскі эканамічны саюз.

Акрамя дэкларацыі прэзідэнты падпісалі дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі — новым наднацыянальным органе, які будзе кіраваць усімі інтэграцыйнымі працэсамі.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Арэшнік» нам патрэбны, а «Пасейдон» і «Буравеснік» — не. Лукашэнка — пра задачы для ВПК10

Беларус на адпачынку ў ААЭ трапіў у бальніцу. Страхавыя кампаніі плаціць адмовіліся

У Мінску сумнавядомая сям'я з помсты планавала забіць больш за 50 чалавек9

Беларус быў затрыманы ў Маскве і перададзены беларускім сілавікам за ўхіленне ад службы1

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША14

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі8

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек3

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць