Усяго патроху22

«Западалі сняжынкі, а ў Карэлічах Дажынкі»

У сталіцы «Дажынак» Гродзеншчыны не было і сотай долі ад пампезнасці рэспубліканскага свята ўраджаю.

«Прыязджай на «Дажынкі» — Карэлічы так адрамантавалі, што не пазнаеш», — запрашалі родныя. І заінтрыгавалі, бо гарадок, які з дзяцінства мне запомніўся шэрасцю і невыразнасцю, апошнія гады і без фестываляў увесь час змяняўся.

Мястэчка і праўда вонкава змянілася. Фасады дамоў на цэнтральных вуліцах увабраліся ў яркія колеры. Змянілася цэнтральная плошча, а разам з ёй — адрамантаваны Дом культуры і будынак, дзе месціцца рэдакцыя карэліцкай раёнкі. Тут жа, на плошчы, запрацавала збудаванае нядаўна аддзяленне «Беларусбанка», а трошкі далей, насупраць ДК, у чарговы раз абнавіла фасад раённая «Белпошта». Старыя габрэйскія вулачкі, што паралельнымі шляхамі адыходзяць ад плошчы, зазіхацелі рознакаляровымі фасадамі і дахамі дамкоў. На гэтых вуліцах, як і даўней, сканцэнтраваны прыватны гандаль.

«Тут вам не Маладзечна!»

Людзей на плошчы ў святочны дзень вобмаль. Большасць пайшла на канцэрт у Дом культуры. Зусім няшмат і гандлёвых палатак. У адной прадаюць шашлык і беляшы, у другой — цукровую вату. Рэшта гандлюе сувенірамі і вопраткай з мясцовага быткамбіната. Няма ні транспарантаў з віншаваннямі, ні каляровых плакатаў і стэндаў. Адно, што намаляваная ад рукі афіша каля ДК.

«А што так мала палатак?» — пытае жанчына ў гандлярак беляшамі. Адна з іх адказвае: «Тут вам не Маладзечна! У нас усё прасцей». З гэтым цяжка не пагадзіцца, калі параўнаць бюджэты святкаванняў: на карэліцкія «Дажынкі» патрацілі 10 мільярдаў рублёў, на маладзечанскія — 708 мільярдаў.

Іншая гандлярка кажа, што людзей мала, бо «зрабілі свята пад самую зіму». І дадае: «Западалі сняжынкі, а ў Карэлічах Дажынкі!»

Дарэчы, «дажынкі пад сняжынкі» могуць стаць на Гродзеншчыне традыцыяй. Абласныя святы тут плануюць ладзіць у лістападзе ў Дзень сельскай гаспадаркі. І штораз у новым райцэнтры.

Фасады і двары абласных «Дажынак»

Не абышлося ў Карэлічах і без аўралу. На вочы дзе-нідзе трапляюцца сляды рамонту на хуткую руку. Заходжу ў двор ярка пафарбаванага пяціпавярховіка, які добра бачны з трасы Навагрудак-Мінск. Тыльныя сцены дома, як і мясцовай гасцініцы, нефарбаваныя.

Насупраць маслазавода стаіць тройка адрамантаваных двухпавярховых дамкоў. Іх «калегі», што хаваюцца ў глыбіні вуліцы, стаяць нефарбаваныя, са старым шыферам на дахах.

Сквер з бюстам героя антыпольскага падполля Мікалая Арцюха пазбавіўся паловы дрэваў. Гэта, а таксама адсутнасць лавак, робіць яго празмерна вялікім і няўтульным.

А моладзь усё з’язджае

Трэба аддаць належнае раённаму кіраўніцтву, якое не абмежавалася вонкавым прыхарошваннем мястэчка. Пад «Дажынкі» тут акрамя ўсяго адрамантавалі некалькіх аддзяленняў раённай бальніцы, гімназію і школу, рэканструявалі кінатэатр, замянілі інжынерныя сеткі. І ўсё ж, гэта не вырашае галоўнай праблемы рэгіёна. «А што тут рабіць маладым? Як пражыць на заробак у 700 тысяч?» — пытае жанчына ў сяброўкі. Яна прыйшла правесці дачку-студэнтку на мінскі аўтобус. Моладзь масава з’язджае ў большыя гарады, найперш у сталіцу. Утрымаць на месцы многіх маладых жыхароў райцэнтраў накшталт Карэліч могуць добрыя заробкі, а таксама магчымасць знайсці тут занятак па душы па-за працай. Пакуль жа большасць маладых у Карэлічах ні таго, ні другога не бачыць.

Да тэмы: У Віцебску адмовіліся ад абласных Дажынак

У гэтым годзе на Віцебшчыне абмежаваліся раённым святкаваннем у Ліёзне. На абласныя «Дажынкі» нібыта не хапіла грошай. На Магілёўшчыне таксама святкавалі на ўзроўні раёну, у Мсціславе. На Брэстчыне абласныя «Дажынкі» прымала Бяроза, на Гомельшчыне — Светлагорск.

***

Карэлічы — упершыню згадваюцца ў 1395 годзе. Сёння гэта гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці, раённы цэнтр. Тут пражывае каля 7000 чалавек. Прамысловасць — ільнозавод, філіял Навагрудскага масларобчага камбіната.

У пачатку 2000-х у Карэлічах нечакана пачаўся капітальны рамонт. Райцэнтр перакапалі ўздоўж і ўпоперак, пачалі мяняць камунікацыі, рамантаваць дарогі. Па мястэчку пайшлі чуткі, што тут пройдуць «Дажынкі». Але свята не прыйшло, дарабляць рамонт давялося самастойна. Сёлета Карэлічы атрымалі другі шанец.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць