Грамадства

«Ільготнікі» не змогуць прадаваць участкі з недабудамі

Ад 2012 года адчужэнне зямельнага ўчастка, атрыманага па чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, з незавершаным будаўніцтвам стане немагчымым. Пра гэта 23 лістапада паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй Гаеў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ажыццявіць адчужэнне аб’ектаў нерухомасці і самога зямельнага ўчастка ў гэтым выпадку можна будзе толькі пасля завяршэння будаўніцтва, рэгістрацыі і па заканчэнні васьмі гадоў з дня афармлення правоў на ўчастак.

«Калі зямельны ўчастак быў выкуплены ў прыватную ўласнасць па выніках аўкцыёнаў, то абмежаванняў па магчымасці правядзення здзелак з ім да завяршэння будаўніцтва аб’ектаў няма. Яго можна прадаць ці падарыць нават без наяўнасці падмурка на аб’екце», — сказаў Гаеў.

Паводле яго слоў, ён не ўзгадае праблем у ўласнікаў участкаў, набытых на аўкцыёне, бо ў гэтай сітуацыі ў пакупніка маюцца «і сродкі, і намеры завяршыць будаўніцтва аб’ектаў».

Калі ж зямельны ўчастак атрыманы на агульных падставах, можна ажыццявіць кансервацыю недабудаванага аб’екта і ажыццявіць адчужэнне пасля рэгістрацыі незавершанай пабудовы і зямельнага ўчастка.

Гаеў нагадаў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам асваенне зямельнага ўчастка павінна пачацца на працягу года з моманту атрымання правоў на яго. Гэтае правіла датычыцца ўсіх зямельных участкаў. Разам з тым у адпаведнасці з зменамі ў заканадаўства з 2012 года, у адрозненне ад цяпер існуючага парадку, можна будзе прыступаць да будаўніцтва не толькі жылога дома, але і гаспадарчых пабудоў. Гэта таксама будзе лічыцца асваеннем зямельнага ўчастка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць