Эканоміка11

Расія можа павялічыць пастаўкі нафты Беларусі да 23 млн тон

Міністэрства энергетыкі Расіі не выключае магчымасці павелічэння аб’ёмаў пастаўкі нафты ў Беларусь у 2012 годзе да 23 млн. тон, паведаміў 23 лістапада ў Стаўрапалі намеснік міністра энергетыкі РФ Юрый Сянцюрын.

«Беларусь наконт гэтага пастаянна звяртаецца, у нас існуе індыкатыўны баланс — ён складае 21,2 млн. тон нафтавай сыравіны ў гадавым падліку, — цытуе Сянцюрына РІА Новости. — Беларускія калегі ставяць пытанне аб павелічэнні гэтай лічбы — мы пастаянна вядзем перамовы з імі і да канца года звычайна выходзім на паразуменне па тым, колькі яны могуць перапрацаваць».

Адказваючы на пытанне журналістаў, колькі хочуць беларускія калегі, Сянцюрын паведаміў, што 23 млн. тон. «Усё магчыма, усё стала прасцей для нас, таму што цяпер у нас ёсць Адзіная эканамічная прастора, Мытны саюз, і ў гэтым сэнсе ў нас працэдуры значна спрасціліся», — патлумачыў Сянцюрын. Паводле яго слоў, з пачаткам работы камісіі з 1 студзеня гэтае пытанне будзе вырашацца на дзяржаўным узроўні.

Сянцюрын адзначыў, што Украіна не звярталася па пытанні павышэння паставак нафты. «З Украінай у нас па-іншаму ажыццяўляецца сістэма паставак нафты — там ёсць перапрацоўчыя заводы, якія належаць у тым ліку расійскім прадпрыемствам, і ў нас індыкатыўнага балансу з Украінай няма», — падкрэсліў Сянцюрын.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць