Спорт33

Прессбол: Кандрацьеў, Акшаеў, Касянок будуць прызначаныя трэнерамі футбольнай зборнай

Газета спасылаецца на крыніцы ў БФФ.

Паводле інфармацыі газеты «Прессбол» са спасылкай на крыніцу ў Беларускай федэрацыі футбола, галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай будзе прызначаны трэнер алімпійскай дружыны Георгій Кандрацьеў, яму дапамагаць будуць Вячаслаў Акшаеў і Дзмітрый Касянок.

Кандрацьеў, нагадаем, заваяваў разам з моладзевай зборнай бронзу чэмпіянату Еўропы і пуцёўку на Алімпійскія гульні.

Акшаеў у 2001 г. выйграў залатыя медалі чэмпіянату з бабруйскай «Белшынай», апошнім часам трэніраваў гомельскі ДСК, а потым знаходзіўся ў творчым адпачынку. Касянок працаваў у памочніках Ігара Крывушэнкі ў «Сібіры», сёлета ўваходзіў у трэнерскі штаб «Мінска», удакладняе «Прессбол».

Кандыдатуры павінны быць зацверджаныя на пасяджэнні выканкама БФФ 8 снежня. Свой першы матч зборная правядзе 29 лютага ў Турцыі… супраць зборнай Арменіі.

***

Нагадаем, што ў адборачнай групе да чэмпіянату свету 2014 г. зборная Беларусі згуляе ў адной групе з дзеючымі чэмпіёнамі Іспаніяй, а таксама Францыяй, Грузіяй і Фінляндыяй. Трэнер прызначаецца, хутчэй, з прыцэлам на Еўра-2016, у фінальнай частцы якога возьмуць удзел 24 каманды. Ёсць шанец.

Ад ліпеня 2007 г. нацыянальнай зборнай кіраваў Бернд Штанге (усяго 49 матчаў). Адбор да ЧС-2010 і ЧЕ-2012 беларусы пад яго кіраўніцтвам скончылі на 4-м месцы, набраўшы ў абодвух турнірах па 13 балаў. Адбор да ЧЕ-2008 (пад кіраўніцтвам Штанге былі згуляныя чатыры апошнія гульні) быў таксама завершаны на 4-м месцы з 13 баламі

***

Зборную ў розны час трэніравалі Міхаіл Вергяенка (26 гульняў, два тэрміны з перапынкам), Сяргей Бароўскі (24, дзве кадэнцыі таксама з перапынкам), Эдуард Малафееў, Анатоль Байдачны (па 22), Юры Пунтус (14), адзін матч на пасадзе галоўнага ў Валеры Стральцова.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць