Сенсацыйны вынік выбараў у малюпасеньскім анклаве Паўднёвай Асеціі: кандыдат Крамля, з якім асабіста сустракаўся Мядзведзеў, прайграе выбары сваёй суперніцы, былой міністарцы адукацыі Але Джыоевай. Падлік галасоў працягваецца.
Паўднёвая Асеція, занятая расійскімі войскамі, абвесціла пра сваю незалежнасць. Парадаксальна, гэтая малая частка тэрыторыі пражывання асяцінаў лічыцца фармальна незалежнай, тады як асноўная, паўночная застаецца часткай Расіі.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары