Яго памер можа скласці € 400-600 млрд. Але ў МВФ факт перамоваў адмаўляюць.
Міжнародны валютны фонд (МВФ) падрыхтаваў для Італіі экстраны крэдыт, памер якога можа скласці ад €400 да €600 млрд, а працэнтная стаўка па ім — ад 4 да 5% гадавых, паведамілі італьянскія СМІ.
Такім чынам, Італію ўратуюць ад патрэбы пазычаць грошы на рынку аблігацый пад рынкавы працэнт.
Дзяржаўны доўг Італьянскай рэспублікі складае € 1,9 трлн. Краіна доўгія гады жыла не па сродках, як і Грэцыя.
Пазней МВФ абверг факт правядзення перамоваў аб крэдыце.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары