У Беларусі будуць адкрыты шэсць участкаў для галасавання ў Дзярждуму
У Беларусі будуць адкрытыя шэсць участкаў для галасавання на выбарах у Дзяржаўную думу Расіі — па адным у Мінску і абласных цэнтрах. Інфармацыя пра гэта з’явілася на афішных тумбах беларускіх гарадоў ад імя Цэнтрвыбаркама РФ.
Галасаванне будзе праходзіць у нядзелю, 4 снежня, з 8 да 20 гадзін:
у Мінску — у пасольстве Расіі (вул. Нававіленская, 1а);
у Віцебску — у гарадскім цэнтры культуры (вул. Маякоўскага, 1);
у Гомелі — у гарадскім цэнтры культуры (вул. Ірынінская, 16);
у Магілёве — у ліцэі
у Брэсце — у генеральным консульстве РФ у Брэсце (вул. Пушкінская, 10);
у Гродне — у дзіцячай школе мастацтваў (пл. Тызенгаўза, 5).
Пры сабе неабходна мець пашпарт грамадзяніна Расіі або дакумент, які яго замяняе.
Каментары