Улада2323

Д.Крамер: Лукашэнка ўяўляе пагрозу для незалежнасці краіны і яе людзей.

Неабходна пашыраць эканамічныя санкцыі ў дачыненні Беларусі і як мага хутчэй.

Аляксандр Лукашэнка ўяўляе пагрозу для незалежнасці сваёй краіны, таму неабходна пашыраць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да гэтай краіны, сцвярджае кіраўнік няўрадавай арганізацыі Freedom House Давід Крамер.

«Лукашэнка — гэта пагроза. Ён уяўляе пагрозу для людзей Беларусі, іх незалежнасці», — сказаў ён у панядзелак на канферэнцыі АБСЕ ў Вільні.

«Я мяркую, што для ЗША і ЕС вельмі важна рабіць дадатковыя крокі па ўжыцці эканамічных санкцый. І рабіць гэта як мага хутчэй.

Перад тым, як А. Лукашэнка прадасць краіну Расіі (…) Мы бачым, што для таго, каб застацца ва ўладзе А. Лукашэнкі ахвяруе незалежнасцю краіны»,
 — сцвярджае ён.

Ён выказаў шкадаванне аб тым, што Расія вырашыла падтрымаць беларускі рэжым, хоць ён спадзяваўся, што яна гэтага не зробіць.

«10 млрд. даляраў на фіктыўную АЭС, мільярды даляраў энергетычных субсідый, пазык. На жаль, гэта крок назад, таму як, на маю думку, А. Лукашэнка з узнікненнем эканамічнага крызісу апынуўся на танюткім лёдзе, які сам і стварыў. На жаль, здаецца, лідары ў Маскве даюць яму дапамогу», — казаў Д. Крамер.

Паводле яго слоў, ціск і санкцыі — адзіны спосаб супрацоўніцтва, які зразумелы А. Лукашэнка.

«Мы павінны зразумець, што ён больш не можа вярнуць сваё добрае імя,

ён не павядзе Беларусь у дэмакратычную будучыню. Ён — перашкода для Беларусі на шляху станаўлення членам еўрапейскай сям’і
(…) Патрабаванне абсалютнага і безумоўнага вызвалення палітвязняў — неабходная ўмова перад якімі-небудзь размовамі, звязанымі з Беларуссю. Гэта выпраўленне дрэннай працы, гэта не нешта, за што А. Лукашэнка павінен атрымаць якую-небудзь кампенсацыю», — тлумачыў ён.

Аднак кіраўнік FH прызнаў, што з пашырэннем эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі могуць пацярпець і простыя грамадзяне гэтай краіны.

«(…) У пэўны момант гэтыя санкцыі павінны адбіцца і на простых беларусах для таго, каб ціск з’явіўся і знізу.

Аднак асноўная мэта гэтых санкцый не простыя жыхары Беларусі», — казаў ён.

У той жа час ён падкрэсліў і важнасць публічнай дыпламатыі, паколькі ўзнікае небяспека, што Беларусь расчаруецца ў Захадзе, калі асабіста адчуе ўздзеянне эканамічных санкцый.

«Рызыка ёсць заўсёды.

Таму вельмі важна, каб палітыка санкцый суправаджалася ясна публічнай дыпламатыяй, якая паясняла б, што гэтыя санкцыі накіраваныя на рэжым.
Мы ведаем, што наступствы могуць адчуць людзі Беларусі, але гэта не асноўнае ўздзеянне, на якое мы спадзяемся», — сказаў ён.

***

У 2005–2007 гадах Крамер займаў пасаду памочніка намесніка дзяржсакратара ЗША па Еўропе і Еўразіі, курыраваў палітыку ў дачыненні да Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны, а таксама пытанні нераспаўсюджання ядзернай зброі.

На гэтай пасадзе ён некалькі разоў наведваў Беларусь і праводзіў перамовы з высокапастаўленымі беларускімі чыноўнікамі аб вызваленні палітзняволеных.

У 2007–2009 гадах Крамер быў намеснікам дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў31

Ці можна прадказаць рэвалюцыю? Навукоўцы прапануюць некалькі формул

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок2

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў18

У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу4

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць