Спорт

На сваім месцы

Беларускія біятляністы кепска выступілі ў мяшанай эстафэце.

Сёньня, 8 лютага, на чэмпіянаце сьвету ў італьянскім Антхольцы‑Антэрсэльве прайшла мяшаная эстафэта. У складзе кожнай з нацыянальных дружынаў па чарзе беглі чатыры біятляністы: дзьве жанчыны па шэсьць кілямэтраў, потым два мужчыны — па сем з паловай км.

Беларуская зборная ў складзе Дар’і Домрачавай, Натальлі Сакаловай, Аляксандра Сымана і Сяргея Новікава заняла 13‑е месца. Нашы суайчыньнікі адсталі ад швэдаў, што фінішавалі першымі, на тры хвіліны 45,5 сэкунды.

Другое месца ў французаў, «бронза» – у нарвэскай дружыны. Расея фінішавала – 9‑й, Украіна — 10‑й, Польшча — 11‑й, Эстонія — 12‑й. Усяго на старт выйшла 21 каманда.

Заўтра на чэмпіянаце сьвету дзень перапынку. У суботу пройдзе эстафэта ў мужчын (пачатак а 11:45) і мас‑старт у жанчын (15:15). У нядзелю наадварот: эстафэта ў жанчын (12:00) і мас‑старт у мужчын (15:15).

Гонкі ў жывым этэры паказваюць тэлеканал «Лад» і «Эўраспорт».

Пакуль найбольш мэдалёў заваявала зборная Нарвэгіі. На яе рахунку пяць узнагарод (тры залатыя, адзін срэбраны, адзін бронзавы). У зборнай Нямечыны і Францыі – па чатыры мэдалі (2, 1,1 — 1, 2, 1). Швэды маюць на сваім рахунку па адным залатым, срэбраным, бронзавым мэдалі. Расея і Чэхія — па «срэбры» і «бронзе». Украіна мае адну «бронзу».

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь30

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць