Грамадства2525

Звольнілі ў дэкрэтным адпачынку? Le diable est dans les détails

Мінскі лінгвістычны: «Можа вярнуцца на працу, абы толькі хацела».

У «Нашу Ніву» звярнуўся муж былой выкладчыцы МДЛУ. Яго жонку Настассю Л., напісаў ён, звольнілі, калі тая была ў дэкрэтным адпачынку. У 2008 Л. скончыла аспірантуру МДЛУ, і яе залічылі ў штат у якасці выкладчыцы на кафедру фанетыкі факультэта французскай мовы. Пры гэтым з дзяўчынай заключылі тэрміновую працоўную дамову на 3 гады.

У 2009 яна пайшла ў планавы адпачынак, які перайшоў у дэкрэтны. Л. планавала глядзець дзіця да мая 2012, пакуль яму не споўніцца 3 гады, а потым выйсці на працу. Але сёлета ў пачатку лістапада з МДЛУ прыйшоў ліст. У ім паведамлялася, што Л. звольнена ў сувязі са сканчэннем тэрміну працоўнай дамовы.

Начальнік аддзела кадраў Аляксей Пчалінцаў адказаў сям’і Л., што ўсё законна. З Л. была заключаная звычайная працоўная дамова, а не кантракт. Калі б гэта быў кантракт, то яе не маглі б звольніць у часе дэкрэту. У выпадку заключэння кантракту на Анастасію б распаўсюджвалася дзеянне ўказа № 180 ад 12.04.2000 г.

Няўжо нельга было пайсці насустрач маладой спецыялістцы, запыталіся мы ў рэктаркі МДЛУ Наталлі Баранавай. «Мы што, звольнілі Асю?» — здзіўлена запыталася рэктарка ў адказ на наша пытанне. І патэлефанавала дэкану факультэта французскай мовы. Як кажа французская прымаўка, д’ябал — у драбніцы.

Аказалася, каб працягнуць дамову, дзяўчыне досыць было падпісаць адпаведную заяву. Факт у тым, што заява падпісана не была. Вядома, што ў той час Л. разам з мужам знаходзіліся ў Канадзе.

Гэта і стала фармальнай падставай для выдачы начальнікам аддзела кадраў загаду аб звальненні.

Спн. Баранава заверыла карэспандэнтку, калі Л. хоча, рэктарка гатовая з задавальненнем узнавіць яе на працы. Так што яна можа вярнуцца з замежжа на працу ў альма-матэр, абы толькі хацела.

Каментары25

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць