Меркаванні55

Акунін: «Мы ў пачатку вялікіх перамен»

Вось ужо не думаў, што калі-небудзь буду выступаць на мітынгу. Цяжка ўявіць нешта больш чужое ўсяму майму складу.

Калі выйшаў на сцэну, раптам успомніў, што на гэтым самым месцы знаходзіўся эшафот, дзе чвартавалі Емяльяна Пугачова. Ледзь стрымаўся, каб не пакланіцца на чатыры бакі і не крыкнуць: «Прости, народ хрестьянский, коль в чем согрубил пред тобою!»

Але ў выніку крыкнуў вось што (не даслоўна, толькі агульны сэнс):

— Уся гэтая пара сыдзе ў свісток, калі маскоўскія пратэстоўцы не створаць каардынацыйны цэнтр; у яго павінныя ўвайсці людзі, якія з самага пачатку ўзначалілі гэты рух. Хай зафіксуюць патрабаванні масквічоў і выберуць са свайго ліку «перагаворшчыкаў».

— Першым патрабаваннем павінныя стаць перавыбары ў Маскве і ва ўсіх рэгіёнах, якія падтрымаюць рух.

— Другім — адкліканне цяперашніх дэпутатаў Масгардумы, якія незразумела дзе і чым займаюцца; выбары новага складу.

— Аднаўленне выбарнасці маскоўскага мэра.

Прыгожых словаў я не казаў, стараўся асабліва па справе.

Пасадзіў голас. Спадзяюся, мне больш ніколі не спатрэбіцца выступаць у гэтым дыскамфортным жанры.

А наогул уражанне ад мітынгу моцнае. Усе ветлівыя, нават паліцыя. Яе, дарэчы, было вельмі няшмат.

Я яшчэ ў перабудоўныя часы навучыўся на вока прыкладна вызначаць колькасць дэманстрантаў і мітынгоўцаў. Улічваецца памер тэрыторыі і шчыльнасць натоўпу. Калі я стаяў на сцэне, маючы нядрэнную пункт агляду, у скверы, на мастах і набярэжных было як мінімум тысяч сорак чалавек. І многія яшчэ толькі падцягваліся.

У мяне адчуванне, што мы знаходзімся ў самым пачатку нейкіх вялікіх і (цьфу-цьфу-цьфу) пазітыўных пераменаў. Я рады, што прыехаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Сустрэчу Зяленскага і Трампа перанеслі на некалькі гадзін раней3

Навукоўцы даказалі, што кожны прадукт з нікацінам забівае сэрца — навамодныя паўчы і вэйпы таксама

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць