Свет66

Прэзідэнт Аргенціны паляцеў звычайным самалётам. І гэта самалёт «Белавія»

Новы прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей вядомы сваім імкненнем да скарачэння дзяржаўных выдаткаў, а таксама эпатажнасцю і папулізмам. Таму выбар звычайнага рэйса для пералёту адпавядае яго іміджу. Але прычым тут «Белавія»?

"Белавиа" "Белавія" Belavia
На здымку злева — аздоба офіса «Белавія», справа — прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей на борце самалёта. Фота: сацыяльныя сеткі

Нядаўна ў сацыяльных сетках распаўсюдзілася відэа, на якім відаць, як прэзідэнта Аргенціны Хаўера Мілея цёпла вітаюць на авіяборце. Але ў гэтай падзеі ёсць яшчэ адна адметнасць — сам самалёт. На кадрах відэа добра відаць, што ў аздобе салона прысутнічае сімволіка беларускага авіяперавозчыка — сіняя валошка.

Як самалёт «Белавія» патрапіў у Аргенціну? Прычынай гэтаму паслужылі санкцыі, уведзеныя супраць беларускага рэжыму і авіяперавозчыка. Як піша інтэрнэт-рэсурс Simple Flying, першапачаткова самалёт Boeing 737 MAX (менавіта ў яго салона зняты Мілей) быў выпушчаны спецыяльна для «Белавія» і свой першы палёт здзейсніў у кастрычніку 2021 года.

Яшчэ ў 2018 годзе «Белавія» падпісала лізінгавую дамову на набыццё пяці самалётаў Boeing 737 MAX 8, якімі планавалася замяніць састарэлыя Boeing 737-300 і B737-500. У красавіку 2021 года «Белавія» паспяхова атрымала першы. Аднак неўзабаве былі ўведзеныя санкцыі, якія не дазволілі перадаць астатнія самалёты беларускаму боку. Таму вытворца перанакіраваў іх авіяперавозчыкам іншых краін.

Новы самалёт, які стаў сёмым такога тыпу ў парку Aerolíneas Argentinas, паступіў з некаторымі фрагментамі ліўрэі «Белавія». Так, на хвасце прысутнічаў лагатып беларускай авіякампаніі. Пазней самалёт перафарбавалі. Але ў салоне, як можна заўважыць, засталіся некаторыя элементы, уласцівыя беларускай авіякампаніі.

Чытайце яшчэ:

«Белавія» расказала пра вынікі года і планы па новых рэйсах

Колькасць самалётаў, што лётаюць праз беларускую паветраную прастору, скарацілася ў 10 разоў

У Мінск пачынае лётаць турэцкая авіякампанія

Каментары6

  • Сымон
    30.12.2023
    Адразу ўзгадваецца авіяпарк лукашэнкі, які вельмі дыскарэлюе з узроўнем дабрабыту сярэдняга беларуса. Боінг з залатым унітазам ды шэраг бізнэс джэтаў для палётаў яго сямейкі ды разнастайных шэйманаў-зінгманаў па фінансавых пытаннях сям'і ўзурпатара
  • Дык
    30.12.2023
    Сымон, русскій мір іншым не бывае, цар ёсць царом, і народзец з разуменнем ставіцца і падпірае справамі гэты парадак рэчаў 
  • Бобр
    30.12.2023
    Супер, частичка Беларуси в далёкой Аргентине))

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ24

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч5

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць