Меркаванні22

Ліст Вацлава Гаўла ў беларускім КДБ

Ён быў са мной усе 40 дзён у турме.

Вацлаў Гавал напісаў яго напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэта быў зварот да тых з нас, хто выйшаў 19 снежня 2010 на Плошчу, каб пратэставаць супраць хлусні і падману.

Ліст Гаўла зачытала дзясяткам тысяч беларусаў, якія выйшлі ў дзень выбараў на Кастрычніцкую плошчу Мінска, дырэктар Свабоднага тэатра Наталля Каляда. Я тады падышла да Наташы і ўзяла аркуш са словамі Гаўла сабе, каб размясціць потым яго на сайце charter97.org.

Калі праз некалькі гадзін спецпадраздзяленне КДБ у масках узламала дзверы рэдакцыі, я паспела толькі накінуць куртку — і мяне павезлі ў турму.

Перш чым адправіць у камеру, мяне абшукалі. Забралі ланцужок з крыжыкам, пярсцёнкі, рэмень, шалік. У кішэні ахова знайшла і ліст Гаўла. Уважліва прачыталі. Памятаю, я сказала: «Хоць ліст пакіньце, навошта ён вам?» Мабыць, ад таго, што было каля 6 гадзін раніцы і работнікі турмы ўсю ноч абшуквалі і размяркоўвалі па камерах палітвязняў, іх пільнасць прытупілася. Мне дазволілі пакінуць ліст сабе…

Усе 40 дзён у «амерыканцы» я хавала ліст Гаўла пад матрацам.
І калі было асабліва цяжка — даставала і чытала. Зноў і зноў. Я вывучыла яго на памяць, як і «Ойча наш».

«Дарагія сябры!

Я шлю вам маю сардэчную падтрымку ў вашай перадвыбарчай барацьбе. Я б хацеў вас запэўніць, што я і мае сябры ў думках з вамі і, нягледзячы на вынікі прэзідэнцкіх выбараў — мы ўсе, напэўна, можам прадбачыць гэтыя вынікі — мы не перастанем падтрымліваць Беларусь у яе імкненні быць сябрам Еўрасаюза. Свабода гэтага вартая, нават калі вынік не будзе імгненным. Мы чакаем ад урада Беларусі таго ж, чаго чакаем ад любога ўрада ў свеце: падпарадкоўвацца міжнародным патрабаванням у галіне правоў чалавека.

Я жадаю вам усім найлепшага, і я ўпэўнены, што вы дажывяце да таго часу, калі ваша краіна будзе свабодная.

Заўсёды ваш,

Вацлаў Гавал».

У канцы студзеня 2011 года пад пагрозай эканамічных санкцый з боку Еўрасаюза ўлады вырашылі адпусціць некалькіх палітвязняў. Праўда, каб пасля ўсё роўна судзіць.

Памятаю, я сабрала бедныя пажыткі, схавала ліст Гаўла далей, у стос розных пастановаў аб арышце і прыцягненні мяне да крымінальнай адказнасці, і выйшла з камеры.

Але перад выхадам з «амерыканкі» мяне чакаў яшчэ адзін пільны «шмон». Зачынілі ў асобнай камеры, перакапалі ўсе рэчы, прагледзелі кожную паперку і, вядома, знайшлі ліст былога прэзідэнта Чэхіі. Што тут пачалося!

У камеру ўбеглі тыя самыя людзі ў масках — невядомае спецпадраздзяленне, якое, як стала вядома пазней, падвяргала мужчын-палітвязняў катаванням. Мне было заяўлена, што з турмы я не выйду, бо выношу на волю… ліст арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Памятаю, як яны крычалі: «Ад вашага адказу залежыць ваш лёс! Хто вам перадаў гэты ліст?!!»

Давялося расказаць усю гісторыю, паралельна адукаваўшы іх усіх у тым, хто такі Вацлаў Гавал. Прыбег сам начальнік турмы палкоўнік Аляксандр Арлоў — чырвоны, змоклы і ўскудлачаны. Як жа — «маляву» на волю перахапілі!

Але ордэна за пільнасць Арлову, мабыць, так і не далі. Тэкст хоць і быў універсальны, але на заклік кандыдата ў прэзідэнты да народных масаў відавочна не цягнуў. Скончылася ўсё тым, што я напісала тлумачальную на імя начальніка турмы, у якой зноў расказала, хто такі Гавал і што ён зрабіў для беларускага народа.

Урэшце мяне вывелі за вароты турмы КДБ, але ліст Гаўла забралі. Напэўна, для правядзення аўтаразнаўчай і лінгвістычнай экспертызы…

Праз некаторы час, ужо ў «высылцы» ў Кобрыне, я атрымала ад былога прэзідэнта Чэхіі яшчэ адзін ліст, у якім былі такія радкі:

«У гэты цяжкі час мы думаем пра вас і вашых блізкіх і плануем і ў далейшым звяртаць увагу міжнароднай супольнасці на парушэнне асноўных правоў чалавека ў вашай краіне. Мы ўжо доўгі час спрабуем узмацніць міжнародны ціск дзеля вызвалення несправядліва зняволеных, а таксама для спынення пераследу апазіцыі… Мы верым, што ваша пазіцыя будзе ўзнагароджаная па-сапраўднаму годным жыццём у вашай цудоўнай краіне».

Праз некалькі дзён мне давялося бегчы з Беларусі. Але гэты апошні ліст Гаўла заўсёды са мной. І, чытаючы яго зноў і зноў у самыя цяжкія часы, я веру, як тады, у турме, што мы будзем жыць годна ў нашай цудоўнай краіне. Таму што ў гэта верыў Вацлаў Гавал…

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі21

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!6

Непалец узышоў на Эверэст чатыры разы за 15 дзён4

Мінчук абурыўся выглядам наведвальнікаў рэстарана: 90% у джынсах, спартыўках. Толькі два столікі ў сукенках і касцюмах26

Rheinmetall прапануе падрыхтаваць сотні модульных заводаў па вырабе паліва з вадароду. Яны ўратуюць у выпадку жорсткай вайны з Расіяй3

Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі21

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць