Прымусілі зняць ніжняе адзенне, збівалі палкамі. Усё гэта здымалі на відэа, расказвае яна.
У жывым эфіры Еўрарадыё актывістка арганізацыі Іна Шаўчэнка (на здымку ў цэнтры) расказала пра тое, што адбывалася з дзяўчатамі пасля выкрадання. Паводле словаў дзяўчыны, а
У срэбным мікрааўтобусе з закрытымі вокнамі ў іх адабралі ўсе асабістыя рэчы, двое невядомых іх дапытвалі. Іх цікавіла, хто адправіў дзяўчат у Беларусь, «хто аплочваў акцыю», ці супрацоўнічаюць яны з беларускай апазіцыяй, каго ведаюць з беларускіх апазіцыянераў. Выкрадальнікі прадставіліся «міліцыяй», кажа Шаўчэнка. Аднак, калі дзяўчаты папрасілі іх адвесці ў аддзяленне, невядомыя адрэагавалі вельмі рэзка, сказалі, што яны будуць знаходзіцца столькі, колькі загадаюць.
Каля
Прыкладна праз 4 гадзіны машына спынілася ў лесе. Іх вывелі, прымусілі зняць верхнюю вопратку, падняць плакаты з фашысцкай свастыкай, палівалі зялёнкай, Іне абрэзалі валасы. Пасля прымусілі зняць ніжняе адзенне, збівалі палкамі. Усё гэта здымалі на відэа.
«Пасля загадалі апрануцца, пагрузілі ў аўтобус і адвезлі да мяжы. Выкінулі з яго і сказалі, што мы можам пешшу дайсці дадому», — расказала актывістка.
Яны блукалі, пасля знайшлі вёску Бякі, людзі ім дапамаглі, далі тэлефон, каб патэлефанаваць сябрам.
«Але і там была небяспека, — кажа Іна. — Калі знаходзіліся ў аднаго жыхара пасёлка, які нам даў прытулак, нейкі малады чалавек прыйшоў, заляцаўся, спрабаваў нас згвалціць… Пасля міліцыянты прыехалі, сказалі, што выехаў консул, сабралі нас у аддзеленне. Адтуль павезлі ў бальніцу. Доктар зафіксаваў сляды ад пабояў, стрэсу. У міліцыі нас апыталі».
Актывісткі гавораць, што не маюць крыўды на беларусаў. Аднак яны адчулі, наколькі запалоханыя людзі ў Беларусі, наколькі яны адчуваюць неабароненымі.
Іна Шаўчэнка заявіла, што дзяўчаты не шкадуюць, што прыехалі ў Беларусь, хоць і давялося столькі перажыць. Паводле яе словаў, ужо рыхтуецца новая паездка ў Беларусь. «Спадзяемся, што і беларускі далучацца да нас, яны нас падтрымліваюць, але баяцца выходзіць», — кажа яна.
Нагадаем, што ўкраінак афіцыйна дэпартавалі з Беларусі. Хутка аформіць дакументы дапамаглі родныя, якія даслалі дыпламатам неабходныя дакументы і ўмяшальніцтва ўкраінскага боку. Каля гадзіны ночы трох актывістак вывезлі ва Украіну прадстаўнікі ўкраінскай амбасады ў Мінску.
Каментары