Снег у Маскве (Расія) будзе ісці да вечара, сіноптыкі чакаюць месячнай нормы ападкаў
Снегапад, які пачаўся ў Маскве каля 04.30 чацвярга паводле мінскага часу, працягнецца мінімум да 21.00.
Чаканы прырост снегу - ад 11 да 15 см. Па прагнозах сіноптыкаў, увесь дзень у расійскай сталіцы будзе воблачна, магчыма наліпанне снегу на правадах і дрэвах, умовы для ўтварэння галалёдзіцы, снежных заносаў на дарозе.
У Мінску ж снег мінімальны, дый вецер сёння паўночна-заходні, значных ападкаў не абяцаюць.
Каментары