«Белтэлекам» пашырыў знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі да 180 Гбіт/c
Сумарная ёмістасць знешняга шлюза складае 30 Гбіт/c для доступу да глабальных рэсурсаў інтэрнэту і 150 Гбіт/c для доступу да расійскіх рэсурсаў інтэрнэту.
Знешніінтэрнэт-шлюз Беларусі 21 снежня пашыраны яшчэ на 20 Гбіт/с у расійскім напрамку.
Як паведамілі ў «Белтэлекаме», работы па пашырэнні шлюза прайшлі сумесна з расійскімі ЗАТ «РетнНет» і ААТ «МегаФон».
На гэты момант сумарная ёмістасць знешняга шлюза Беларусі складае 180 Гбіт/c: 30 Гбіт/c для доступу да глабальных рэсурсаў інтэрнэту і 150 Гбіт/c для доступу да расійскіх рэсурсаў інтэрнэту.
Папярэдняе пашырэнне шлюза адбылося 17 лістапада 2011 года сумесна з расійскім тэлекамунікацыйным аператарам ААТ «МТС».
Каментары