Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс аб’явіў аб «каляднай амністыі» 141 зняволенага.
«Агулам 100 мужчын і 41 жанчына выйшлі на волю, — заявіў У. Чавэс. — Мы павінны дапамагчы ім уладкавацца ў жыцці і больш не падаць, бо многія з іх страцілі арыенціры».
Амністыя не распаўсюджваецца на суддзю Марыю Афіуні, арыштаваную пасля таго, як яна пад заклад адпусціла банкіра
За некалькі дзён да абвяшчэння амністыі група амерыканскіх акадэмікаў накіравала венесуэльскаму прэзідэнту заклік «выправіць несправядлівасць» і вызваліць суддзю.
Затое сярод вызваленых лічыцца апазіцыйны палітык Хасэ Мантыэль, які правёў за кратамі чатыры гады па абвінавачванні ва ўдзеле ў змове, якая прывяла да забойства афіцэра спецслужбаў.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары