Улада

2001—2006: выбары ў параўнаньні

Мінулыя прэзыдэнцкія выбары праходзілі на пачатку восені, 9 верасьня, і на іх увесь дзень ліў халодны дождж. Гэтыя адбудуцца 19 сакавіка — напярэдадні галоўнага нацыянальнага сьвята, Дня Волі.

Мінулыя прэзыдэнцкія выбары праходзілі на пачатку восені, 9 верасьня, і на іх увесь дзень ліў халодны дождж. Гэтыя адбудуцца 19 сакавіка — напярэдадні галоўнага нацыянальнага сьвята, Дня Волі.

Фота photo.bymedia.net

Умовы-2001 для перадвыбарнай агітацыі з вышыні цяперашняга досьведу падаюцца ледзь не цяплічнымі.

На выбарах 2001 г. подпісы зьбіралі 23 кандыдаты. Былі, праўда, яшчэ два — бібліятэкарка Ніна Лабанава і пэнсіянэр Уладзімер Лапцэвіч, якім не зарэгістравалі ініцыятыўныя групы, бо першая паўпісвала туды ў выбарачным парадку чытачоў сваёй бібліятэкі, а другі — тэлефонны даведнік. Але набралі патрэбную колькасьць подпісаў тады толькі чатыры чалавекі. Як і сёлета.

Уладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі, у 2001 годзе зрабіў стаўку на тэму зьніклых палітыкаў. Сёлета галоўны Лукашэнкаў канкурэнт — Аляксандар Мілінкевіч — сьвядома вядзе выключна пазытыўную кампанію, амаль не камэнтуючы дзеяньняў і крокаў А.Лукашэнкі.

Эканоміка Ўсходняй Эўропы, і беларуская разам зь ёю, за пяць гадоў выблыталася з постсавецкага крызісу. Таму рэйтынгі Лукашэнкі-2006 вышэйшыя за ягоныя пазыцыі ў 2001-м. Аднак і апазыцыя зрабіла свае высновы, і А.Мілінкевіч, дзякуючы ранейшаму старту, распачаў агітацыйную кампанію з адносна вышэйшых паказчыкаў.

Што засталося нязьменным, дык гэта ўменьне ўладных паліттэхнолягаў стварыць у масе народу ўпэўненасьць у перамозе А.Лукашэнкі і адначасовая здольнасьць лідэраў апазыцыі пасеяць зерне надзеі ў ральлі незалежнага грамадзтва.

«Суцяшае ўжо тое, што Мілінкевіч і Казулін — нашмат мацнейшыя кандыдаты, чым Ганчарык і Домаш», — напісаў у лісьце ў «НН» наш менскі чытач Алесь Чорны.

 

2001 год

2006 год

Колькасьць зарэгістраваных ініцыятыўных групаў

23

8

Колькасьць асобаў, зарэгістраваных кандыдатамі ў прэзыдэнты

4 (Лукашэнка, Домаш, Гайдукевіч, Ганчарык)

4 (Лукашэнка, Мілінкевіч, Гайдукевіч, Казулін)

Калі быў вызначаны адзіны кандыдат ад апазыцыі

За 52 дні да выбараў (21 ліпеня)

За 169 дзён да выбараў (2 кастрычніка)

Колькасьць подпісаў, сабраных за Лукашэнку

395 000

1 903 069

Колькасьць подпісаў, сабраных за кандыдата ад дэмакратычных сілаў

164 000 (Домаш)

198 000 (Мілінкевіч)

Адрас галоўнага альтэрнатыўнага канкурэнта

Дом прафсаюзаў, Абласны савет прафсаюзаў (працоўныя плошчы штабу — каля 4 000 м2)

Офіс ПКБ, Управа БНФ (працоўныя плошчы штабу — каля 270 м2)

Аляксандар Мілінкевіч

Кіраўнік кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Сямёна Домаша

Кандыдат у прэзыдэнты

Аляксандар Казулін

Рэктар БДУ

Старшыня БСДП (Грамада)

Уладзімер Ганчарык

Кандыдат у прэзыдэнты

Пэнсіянэр, сябра штабу А.Казуліна

Сямён Домаш

Кандыдат у прэзыдэнты

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Гарадзенская гарбарная фабрыка»

Сяргей Калякін

1-шы сакратар ЦК ПКБ, кандыдат у прэзыдэнты

1-шы сакратар ЦК ПКБ, кіраўнік штабу А.Мілінкевіча

Леанід Калугін

Дырэктар ЗАТ “Атлянт”, кандыдат у прэзыдэнты

Манах

Віктар Шэйман

Генпракурор

Кіраўнік штабу А.Лукашэнкі

Мечыслаў Грыб

Кіраўнік кампаніі па незалежным назіраньні за выбарамі

Кіраўнік штабу А.Казуліна

Мікалай Чаргінец

Кіраўнік штабу А.Лукашэнкі

Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі

Наклад газэты “Советская Белоруссия”

У будні – 240 000; у суботы — 311 000

502 340

Супольны наклад незалежнай прэсы (без “Комсомольской правды в Беларуси”)

350 тыс. асобнікаў

130 тыс. асобнікаў

Колькасьць зарэгістраваных NGO

2 500

Каля 1 500

Сярэдні заробак па краіне

100 даляраў

240 даляраў

Рэйтынг адзінага кандыдата ад апазыцыі за два месяцы да выбараў у пары з А.Лукашэнкам (зьвесткі прафэсара Манаева)

8%

24%

Рэйтынг А.Лукашэнкі ў сярэднім (зьвесткі прафэсара Манаева)

43%

52%

Перадвыбарчы лёзунг А.Лукашэнкі

За моцную і квітнеючую Беларусь!

За Беларусь!

Перадвыбарчы лёзунг галоўнага канкурэнта

Дабро вашаму дому! (У.Ганчарык)

Свабода. Праўда. Справядлівасьць (А.Мілінкевіч)

Каментары

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі24

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт1

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля1

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»9

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі24

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць