Меркаванні7474

Рада БНР: Пасол Сурыкаў павінен быць «персонай нон грата»

Амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі А. Сурыкаў заявіў у інтэрвію газэце «Зьвязда», што ў выпадку абвастрэньня валютна-фінансавай сытуацыі Беларусі «варта падумаць пра пераход на агульную з Расеяй валюту».

У заяве Рады БНР гаворыцца, што Сурыкаў таксама «даў зразумець, што Масква будзе перашкаджаць вытворчасьці легкавых аўтамабіляў на тэрыторыі Беларусі, калі яна будзе наладжаная ў абыход інтарэсаў Расеі».

«Гэтыя заявы, — гаворыцца ў заяве, —

выяўляюць сапраўднае, імпэрскае стаўленьне Расеі да незалежнасьці нашай краіны.
Не сакрэт, што толькі дзякуючы Расеі Лукашэнка знаходзіцца пры ўладзе — пацьверджаньне гэтаму і крызіс 1996 году, калі «маскоўскі дэсант» уратаваў Лукашэнку ад імпічмэнту, і так званыя выбары 2001, 2006, 2010 году, перад якімі Крэмль выдаткоўваў лукашэнкаўскаму рэжыму мільярдныя крэдыты.

Насуперак памылковаму і распаўсюджанаму ўяўленьню, Расея не зьяўляецца донарам Беларусі. У выпадку, калі б ў 1994 годзе быў абраны эўрапейскі шлях разьвіцьця, прамысловы, транзытны і, найперш, чалавечы, інтэлектуальны патэнцыял дазваляў Беларусі цягам некалькіх гадоў стаць нароўні з постсавецкімі краінамі Ўсходняй Эўропы. Аднак палітыка прарасейскага кіраўніка краіны, уцягваньне Беларусі ў вайсковую сыстэму АДКБ, якая кантралюецца маскоўскім Генштабам, разьмяшчэньне расейскіх вайсковых базаў, — паставілі заслону паміж Беларусьсю і дэмакратычнымі эўрапейскімі краінамі. Выкарыстоўваючы Беларусь як найважнейшы для сваіх стратэгічных інтарэсаў вайсковы пляцдарм, Масква расплачваецца з Лукашэнкам падачкамі, якіх, аднак, хапае, каб падтрымліваць ілюзію эканамічнай стабільнасьці. Ва ўсялякім разе, хапала да апошняга часу. Эканамічны крызіс, дэвальвацыя нацыянальнай валюты паставілі ўладу Лукашэнкі пад пагрозу, аднак і тут Масква прыйшла яму на дапамогу.

Узамен Расея дамаглася яшчэ большай палітычнай і эканамічнай залежнасьці Беларусі — праз уваход нашай краіны ў т. зв. Мытны зьвяз ды поўны кантроль над «Белтрансгазам»
 — сьцьвярджаецца ў заяве.

Рада БНР піша што «неаднаразова зьвяртала ўвагу на імпэрскую палітыку Расеі ў дачыненьні да Беларусі; цяпер жа гэтая палітыка стварае рэальную пагрозу беларускай незалежнасьці. Расея ніколі не падтрымлівала дэмакратычныя памкненьні беларускага грамадзтва; паказальна, што афіцыйная Масква ні слова не сказала ў абарону беларускіх палітычных вязьняў».

Заканчваецца заява Рады БНР наступным цьверджаньнем: «Расейскі амбасадар Сурыкаў і раней дазваляў сабе выказваньні, якія выходзілі па-за межы нормаў паводзінаў кіраўніка дыпляматычнай місіі. Аднак яны заставаліся без адэкватнага адказу з боку лукашэнкаўскага МЗС.

Цяперашнія ягоныя заявы выяўляюць абсалютна недапушчальнае для дыплямата ўмешваньне ва ўнутраныя справы сувэрэннай краіны.
Рада БНР лічыць, што спадар Сурыкаў павінен быць абвешчаны „пэрсонай нон грата“ і неадкладна пакінуць тэрыторыю Беларусі. У выпадку, калі гэта ня будзе зроблена цяпер — гэта павінна будзе зрабіць новая дэмакратычная ўлада, незалежна ад таго, якую пасаду будзе займаць цяперашні расейскі амбасадар».

Каментары74

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць