Грамадства44

Cуд аднавіў Аляксея Паўлоўскага ў аспірантуры

Канфлікт узнік з-за недавання інтэрнату.

Суд Першамайскага раёна Мінска пад старшынствам суддзі Алы Яшчанка вынес 3 лютага рашэнне аднавіць маладога вучонага з Магілёва Аляксея Паўлоўскага (сын знакамітага муляра з Магілёва, што падвяргаўся ганенням Аляксея Паўлоўскага-старэйшага) у аспірантуры Інстытута фізіялогіі НАНБ.

Канфлікт паміж Паўлоўскім і кіраўніцтвам інстытута

ўзнік з-за недавання інтэрната аспіранту нягледзячы на абавязацельства навучальнай установы выдзеліць яму месца на ўвесь перыяд вучобы.
Паўлоўскі звярнуўся з лістом у Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства адукацыі і запатрабаваў выдзеліць месца ў інтэрнаце і кампенсаваць аплату арэнды жылля ў Мінску. 12 снежня 2011 года аспіранта азнаёмілі з загадам аб адлічэнні. Кіраўніцтва навучальнай установы палічыла, што яго паводзіны не адпавядаюць маральнаму абліччу вучонага.

Пасля гэтага Паўлоўскі звярнуўся з заявай у суд на неправамернае і нематываванае, з яго пункту гледжання, адлічэнне.

«На судзе я і мой прадстаўнік, юрыст прафсаюза РЭП Жанна Запрыварына, прызналі, што я сапраўды спазніўся адзін раз на паўгадзіны. Але сістэматычных парушэнняў не было. І гэта суд прызнаў»,
 — паведаміў Паўлоўскі.

Акрамя таго, паводле яго слоў, у доказах адказчыкаў былі неадпаведнасці па датах і фактах. «Не маглі ні дату назваць, ні каго я зневажаў, як я зневажаў. 23 лістапада яны прынялі на вучоным савеце рашэнне аб маім адлічэнні, 5 снежня ўзгаднілі з бюро прэзідыума НАНБ, а я падпісаў і азнаёміўся з дагаворам аб маёй падрыхтоўцы ў якасці аспіранта толькі 30 лістапада. Атрымліваецца, што яны спачатку мяне захацелі адлічыць, а потым сталі шукаць прычыны», — сказаў аспірант.

Паводле слоў Паўлоўскага, і ён, і суддзя прапаноўвалі адказчыкам пайсці на міравое пагадненне. «Яны прадстаўлялі бок дырэктара, а дырэктар катэгарычна супраць міравой», — адзначыў ён.

Суд вырашыў прызнаць скаргу Паўлоўскага абгрунтаванай і адмяніць загад дырэктара Інстытута фізіялогіі НАНБ 12 снежня 2011 года аб адлічэнні маладога вучонага з аспірантуры.
Паводле слоў Паўлоўскага, суд вынес прыватную пастанову ў дачыненні да старшыні прэзідыума НАНБ за парушэнне закона аб зваротах грамадзян, што выразілася ў недаванні адказу на зварот Паўлоўскага.

На абскарджанне рашэнне суда ў інстытута ёсць 10 дзён.

Суддзя рэкамендавала Паўлоўскаму з’явіцца ў Інстытут фізіялогіі на заняткі раніцай у панядзелак, 6 лютага, каб у адміністрацыі не было прычын адлічыць яго за спазненне, бо ён зноў з’яўляецца аспірантам гэтай навучальнай установы.

«Паколькі першая вымова ў мяне засталася, і калі я на хвіліну спазнюся, то яны мяне могуць зноў выгнаць. Я буду, канешне, старацца нават у такіх умовах. Паспрабую таксама пагаварыць з дырэктарам нармальна», — сказаў аспірант. Таксама ён мае намер надалей зноў ставіць пытанне аб выдзяленні яму месца ў інтэрнаце.

«Не ведаю нічога, я толькі з камандзіроўкі вярнуўся і ніякіх каментарыяў даваць не магу»,
— заявіў БелаПАН дырэктар Інстытута фізіялогіі прафесар Іосіф Залуцкі. На пытанне, ці будзе абскарджана рашэнне суда, якое аднавіла Паўлоўскага ў аспірантуры, прафесар пацікавіўся, на якіх падставах яму задаюцца пытанні, і кінуў трубку.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома13

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць