Вінаградаў: Міліцыянты паказалі мне краму, каля якой я «лаяўся матам»
Адміністрацыйная справа па абвінавачанні ў дробным хуліганстве Паўла Вінаградава, лідара маладзёжнага крыла кампаніі «Гавары праўду!» «Zмена», адпраўлена на дапрацоўку. Такое рашэнне 5 сакавіка прыняў суд Маскоўскага раёна Мінска, паведаміла БелаПАН жонка маладзёжнага актывіста Святлана Вінаградава.
У зале суда Вінаградаў быў вызвалены.
Як паведамлялася раней, маладзёжны актывіст 22 лютага ўжо быў прыгавораны судом Маскоўскага раёна да 10 сутак адміністрацыйнага арышту за акцыю «Игрушко митингуэ!». Яна прайшла ў сталіцы 10 лютага ў рамках кампаніі «Хопіць ныць!», якую праводзіць «Zмена». Перад уваходам у Мінгарвыканкам актывісты маладзёжнага крыла «Гавары праўду!» размясцілі дзевяць плюшавых цацак з плакатамі. На плакатах утрымліваліся патрабаванні свабоды прэсы, вызвалення палітзняволеных і іншыя лозунгі.
2 сакавіка Вінаградава павінны былі вызваліць з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. «Калі мае дзесяць сутак практычна закончыліся і заставалася
У магазіна, дырэчы, сімвалічная назва — «Базар». «Так, за базар прыйшлося адказаць, — усміхаецца Павел. — Справу адправілі на дапрацоўку, думаю, што яшчэ пасяджу за гэты пратакол. Хаця не факт. Але я ж абавязкова знайду, за што мне яшчэ пасядзець. Сведкамі ў судзе былі, натуральна, супрацоўнікі міліцыі. Дык вось, сведкі хлусяць, я — не, усё як заўсёды».
Павел Вінаградаў быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Суд прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасня актывіста вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні, хаця прашэння на імя Аляксандра Лукашэнкі ён не падаваў.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары