Эканоміка1717

У Беларусь прыходзіць літоўская гандлёвая сетка Maxima

Краму самага багатага літоўца пабудуюць на рагу Багдановіча і Шырокай.

Насуперак напружаным адносінам Беларусі і Еўрасаюза літоўская сетка рознічнага гандлю Maxima рыхтуецца адкрыць першую краму ў нашай краіне. Дазвол Мінгарвыканкама ўжо атрыманы.

Першым стане супермаркет на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Шырокай у Мінску.
Ён не будзе гіганцкай крамай — гандлёвая плошча складзе 1500 квадратных метраў, гэта ў некалькі разоў менш за «Карону» ці «Бігз». Але неўзабаве мусяць з’явіцца і іншыя крамы. Іх дакладныя адрасы ў Мінгарвыканкаме не ўдакладняюць.

Крамы Maxima уваходзяць у групу кампаній Vilniaus prekybа («Віленскі гандаль»), 60% акцый якой належаць найбагацейшаму літоўцу Нерыюсу Нумавічусу. Ягонае багацце, па розных ацэнках, даходзіць да $1 мільярда. Крамамі ахопленая ўся Балтыя, але патроху літоўцы заваёўваюць і іншыя рынкі. Некалькі гадоў таму яны купілі мясцовую сетку крамаў у Балгарыі, а сёлета ўвайшлі і польскі рынак.

Гіпермаркет «Акропаліс», у які штовыходныя прыязджаюць тысячы беларусаў, таксама маёмасць Нумавічуса.

У залежнасці ад памеру гандлёвага аб’екта літоўцы дадаюць да назвы крамы суфікс — Maxima-XL, -XXL і гэта далей. Аднак у нашай краіне ім давядзецца сутыкнуцца з неспадзяванкай. Рэч у тым, што

ў Гомелі ўжо існуе мясцовая крама Maxima.

Літоўскія бізнэсоўцы — ледзь не адзіныя прадстаўнікі Еўрасаюза, якія паспяхова працуюць на рынку рознічнага гандлю ў Беларусі. Самай багатай жанчынай-бізнэсоўцай у нашай краіне лічыцца Алма Яўнэцемене.

Яе кампанія «Стыма» валодае крамамі «Суседзі» і «Сцяжынка» (агулам каля 30 аб’ектаў), піцэрыямі «Піца Тэмпа» і рэстаранамі беларускай кухні «Васількі».
Апроч таго, літоўка кантралюе кампанію «Фрутімпарт», якая займаецца пастаўкамі садавіны і гародніны ў Беларусь.

Будаўнічыя крамы «Ома», раскіданыя ў Мінску, Гомелі, Бабруйску і Баранавічах, таксама належаць літоўцам. Іх уладальнікі — браты Аўгустынас і Артурас Ракаўскасы. Яны ўзначальваюць кампанію Senukai, у якой, апроч літоўскага, круціцца яшчэ і фінскі капітал.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў12

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія спецслужбы напісалі журналістцы Марыі Грыц

Coca-Cola выпусціла навагоднюю рэкламу, і яе захэйцілі. Усё праз штучны інтэлект3

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць18

Датэрмінова прыбралі з сенатараў былога дырэктара Гродзенскага мясакамбіната6

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі2

Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

Вялікія чэргі з легкавікоў утварыліся ўжо і на мяжы з Расіяй4

Польшча хоча стварыць уласную сцяну дронаў1

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў12

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць