Грамадства2121

Лукашэнка: «Прэзідэнт паўстае перад Богам штодзень»

Ён заявіў, што не прыхільнік публічнай дэманстрацыі веры ў Бога.

Аляксандр Лукашэнка не прыхільнік таго, каб вера ў Бога дэманстравалася публічна. Пра гэта ён заявіў журналісту Аляксандру Гурнову падчас інтэрв’ю для тэлеканала Russia Today.

«Я — хрышчоны. Усе мы ў штосьці верым, але я — прыхільнік таго, што такія пытанні не павінны дэманстравацца публічна.

Я нават вельмі дрэнна ўспрымаю тых людзей, якія ўчора ў царкву не хадзілі, а сёння стаяць са свечкай і моляцца публічна.
У кожнага свой Бог, калі не ў сэрцы, то ў думках», — сказаў Лукашэнка.

Адказваючы на пытанне пра тое, што ён, як вернік, адчувае, калі лёс прыгавораных да смяротнага пакарання знаходзіцца ў яго руках, Лукашэнка адказаў: гэта — яго «ноша і крыж», а самае цяжкае для яго — падпісаць указ аб адмове.

Паводле слоў беларускага кіраўніка, больш за ўсё ён перажывае за бацькоў людзей, у памілаванні якім адмаўляе. Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў: «Калі судовая ўлада, наогул улада, хоць на ёту сумняваецца (у тым, што віна даказана), то прызначаюць пажыццёвае зняволенне».

(…)

На пытанне Гурнова: «Ці не страшна, што, калі вы будзеце стаяць перад Богам, ён не даруе, што вы адмовілі ў памілаванні?» — Лукашэнка адказаў: «Прэзідэнт паўстае перад Богам штодзень. Гэта ноша любога прэзідэнта, таму што вымушаны прымаць лёсавызначальныя рашэнні. І з Богам ты размаўляеш вельмі часта.
І вось наўпрост зараз я магу заявіць, што я абсалютна не сумняваюся ў справядлівасці вынесенага рашэння. У мяне няма ніякіх сумненняў».

Лукашэнка згадаў у інтэрв’ю, што наведваў станцыю метро «Кастрычніцкая» «недзе праз 40 хвілін» пасля выбуху.

«Я памятаю, людзі мяне не пускалі, таму што я быў з маленькім сынам. У мяне пыталіся, навошта я ўзяў яго з сабой? А ў мяне выйсця іншага не было.
Пыталіся: „А калі б другі выбух?“ А ў мяне выйсця іншага не было, апрача як ісці туды. Я ўсё гэта перажыў. Гэта мае асабістыя перажыванні, гэта мой крыж. Гэтак жа, як гэта было маё права прэзідэнта — памілаваць ці не.
Але я ўспамінаю гэту карціну, што там бачыў — часткі цел, пагнуты вагон…» — паведаміў Лукашэнка.

Інтэрв’ю было дадзена 20 сакавіка падчас візіту беларускага кіраўніка ў Маскву. Тэлеканал «Беларусь-1» пакажа яго 22 сакавіка пасля вячэрняй праграмы навін «Панарама».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі1

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве12

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі1

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць