Грамадства11

«Юнівест-М» пра санкцыі: Хто ацэніць іміджавыя страты?

У офісе бізнэсоўца выказваюць здзіўленне, але абскарджваць не збіраюцца.

З групы кампаній Анатоля Тарнаўскага ў чорны сьпіс Эўразьвязу трапілі тры фірмы: «Юнівест-М», «Юніс Ойл» і «ЮнівестБудІнвест». У офісе бізнэсоўца выказваюць зьдзіўленьне рашэньнем Рады Эўразьвязу, але зазначаюць, што абскарджваць яго не зьбіраюцца.

Адзін з намеснікаў Анатоля Тарнаўскага Уладзімер Глушанкоў пагадзіўся на інтэрв'ю без аўдыёзапісу. Ён кажа, што матэрыяльна кампанія нічога не страціць ад санкцыяў Еўразвязу: «Ад 2008 года наша прадпрыемства больш не з'яўляецца нафтатрэйдэрам, таму стратаў ад паставак нафтапрадуктаў на Захад няма нават у тэорыі. Цяперашняя наша дзейнасць цалкам сканцэнтраваная на будаўніцтве, але экспарт будаўнічых паслугаў не адбываецца, а бетон і арматура для ўзвядзення нерухомасці — выключна беларускай вытворчасці».

Спадар Глушанкоў усё ж не выключае, што абмежаванні могуць зачапіць фінішны этап — аддзелку. Напрыклад,

керамічную плітку, як і іншыя беларускія забудоўшчыкі, закуплялі ў Польшчы. Ці ўдасца гэта рабіць цяпер — пад пытаннем.
У выпадку абмежаванняў прыйдзецца пераарыентавацца на Турэччыну, Украіну ці Расію.

Аспрэчваць санкцыі праз міжнародныя суды, як гэта зрабіў іншы фігурант чорнага спісу, бізнэсовец Уладзімер Пефціеў, «Юнівест-М» пакуль не плануе: «Пакуль няма чаго аспрэчваць, бо ніякіх грашовых стратаў мы не панеслі».

Але спадар Глушанкоў кажа, што кіраўніцтва групы кампаніяў хоча пачуць адказу на пытанне: на якой падставе яны абвінавачаныя ў «спонсарстве рэжыму?». На кон пастаўлены імідж кампаніі і, магчыма, хтосьці будзе не ў захапленні ад супрацоўніцтва з арганізацыяй, уключанай у чорны спіс Еўразвязу.

Спадар Глушанкоў не выключае, што ў пытанні санкцый вырашальнай стала не дзелавая актыўнасьць «Юнівест-М», а сваяцкі фактар. Службу маркетынгу тут узначальвае Ганна Лукашэнка — жонка сярэдняга сына Лукашэнкі Дзмітрыя. Апроч таго,

спадар Глушанкоў абвяргае, што кампанія выступае фундатарам Прэзідэнцкага спартовага клюбу, якім кіруе Дзмітрый Лукашэнка: «Кампанія ніколі не была спонсарам гэтай структуры, а толькі падтрымлівае клуб Кантынентальнай хакейнай лігі "Дынама" (Мінск), што не адно і тое ж».

Адносна ж Ганны Лукашэнкі выказваецца як пра «спецыяліста высокага ўзроўню, якому, як і любому чалавеку, трэба дзесьці працаваць». Прыкладам,

менавіта ёй належыць маркетынгавая канцэпцыя прасоўвання самага маштабнага ў Беларусі праекта малапавярховага элітнага жылога комплексу «Нотынгем»
у Мінскім раёне, разлічанага на 20 тысяч жыхароў.

Іншы маштабны праект «Юнівест-М» — мініполіс «Каскад» на месцы турмы № 1 на вуліцы Кальварыйскай у Мінску. Праект падаецца як «самадастатковая частка мегаполісу» з уласнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай. Некалькі рознаўзроўневых будынкаў ужо здадзеныя і заселеныя. Але аказалася, што падчас «зачысткі» тэрыторыі і зносу старых забудоваў пацярпелі старажылы раёна. Так, Ігару Стаброўскаму прапанавалі пераехаць у трохпакаёвую кватэру разам з суседзямі, з чужымі людзьмі. Права жыць у прэстыжным «Каскадзе» не ўдалося адстаяць нават праз суд,— зазначыў спадар Стаброўскі: «Я змагаўся, у прынцыпе, з горадам, "Юнівест-М" быў у адносінах да мяне суадказнікам. Аднак дзяржава ўзяла на сябе ня тыя функцыі, якія была павінна, і ў парушэнне ўсіх законаў цалкам абараняла інтарэсы "Юнівеста". Я жыў на Кальварыйскай, і гэты ўчастак аддалі пад забудову "Юнівест-М". Паколькі я ішоў пад знос, жыллё мне, паводле нашага заканадаўства, павінна было прадстаўляць "Юнівест-М". Але гэтыя функцыі на сябе ўзяў горад, парушыўшы ўсе законы.

Я дамогся адзінага — каб "Юнівест-М" таксама прысутнічаў у гэтым паседжанні. Але іх прадстаўнікі ніводнага разу там не з'явіліся.

А як судзіцца зь дзяржавай, ведаючы, што такое "Юнівест-М"? Калі жонка аднаго з сыноў Лукашэнкі працуе ў гэтай структуры, гэта пра нешта сведчыць? Гэта тое самае, што судзіцца зь "сям’ёй".
Паводле нашага закону, паводле Жыллёвага кодэксу, калі забудова ідзе са зносам, то жыллё прадстаўляе тая арганізацыя, якой перададзены зямельны ўчастак пад забудову. Але ў нас адбылося ўсё наадварот».

«Юнівест-М» рэалізуе і шэраг іншых будаўнічых праектаў па ўсёй Беларусі. Гэта бізнэс-цэнтры «Азімут» і «Карат» у Мінску, гандлёва-забаўляльны цэнтар «Экватар» у Берасьці, трохзоркавы гатэль «Славінаспорт» у Жлобіне, сетка траторыяў «Ліманчэла», сталічная рэстарацыя «Bella Rosa» і г.д.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, навошта на фасад аднаго з гістарычных будынкаў у Мінску падчас рэканструкцыі паставілі металічныя калоны

«Ва Украіне ніхто не верыць, што там такое робіцца». Украінец, якога затрымалі ў Беларусі за два дні да вайны, расказаў пра пакуты за кратамі5

«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько5

Былы нарвежскі прэм'ер Ягланд зрабіў спробу самагубства на фоне абвінавачання ў сувязях з Эпштэйнам4

На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА2

У Маладзечне за адну раніцу абрынуліся два бетонныя казыркі ў пад'ездах аднаго дома2

На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт13

У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку4

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць