Па выніках конкурсуна найлепшае ўвасабленне помніка князю Альгерду ў Віцебску перамог праект, які зрабіў віцебскі скульптар Валерый Магучы. Помнік мае паўстаць на Уваскрасенскай плошчы, насупраць аднайменнага храма,паведамляе віцебская абласная газета «Народнае слова».
Помнік мае быць конным.Такіх у краіне пакуль толькі два: князю Усяславу ў Полацку і выява Святога Юр’я ў Бабруйску.
Паводле летапісных звестак Альгерд, сын Гедыміна, княжыў у Віцебску перш, чым зрабіцца вялікім князем літоўскім. Ён быў жанаты з дачкой віцебскага князя Марыяй. Пры Альгерду у Віцебску быў збудаваны замак.
-
Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас
-
Мінская мастачка кажа, што 10 гадоў таму ў яе забрала карціны куратарка выставы — і дагэтуль не вярнула. А сама эмігравала
-
Ультыматум Пуціну з лазні і абмеркаванне бургераў. Новыя пародыі на Лукашэнку рвуць інстаграм
Каментары